Свет

Вытворчасць шампанскага ў Францыі праз спёку скароціцца амаль удвая

Вытворчасць французскага шампанскага ў 2026 годзе можа скараціцца амаль удвая ў параўнанні з мінулым годам. Прычынай сталі экстрэмальныя ўмовы надвор’я, якія істотна паўплывалі на ўраджай вінаграду, паведамляе агенцтва Bloomberg.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Паводле інфармацыі французскага Міністэрства сельскай гаспадаркі, сёлета ў краіне плануюць вырабіць каля 1,34 мільёна гекталітраў шампанскага — на 48% менш, чым у 2025 годзе.

Скароціцца і агульная вытворчасць віна. Чакаецца, што ў 2026 годзе яна складзе каля 34 мільёнаў гекталітраў, што на 6% менш за леташні паказчык і на 17% ніжэй за сярэдні ўзровень апошніх пяці гадоў. Гэта можа стаць найгоршым вынікам французскай вінаробнай галіны з 1957 года.

Галоўнай прычынай стала анамальная спякота, якая гэтым летам ахапіла Еўропу. З-за высокіх тэмператур збор вінаграду ў многіх рэгіёнах пачалі значна раней. Сёлетні ўраджай у Францыі можа аказацца адным з самых слабых за апошнія тры дзесяцігоддзі.

Асабліва моцна пацярпеў сорт Піно Нуар у Бургундыі — страты ўраджаю перавысілі 50%. У Шампані збор таксама пачалі незвычайна рана, каб ягады не паспелі пераспець і назапасіць занадта шмат цукру, што магло б прывесці да павышэння ўтрымання алкаголю ў віне. Чакаецца, што вага гронак тут будзе найменшай за апошнія 20 гадоў.

У рэгіёне Бардо сітуацыя лепшая: вытворчасць можа павялічыцца на 10% у параўнанні з вельмі нізкім паказчыкам 2025 года. Аднак нават пасля гэтага яна будзе прыкладна на 11% ніжэйшай за сярэдні ўзровень 2021—2025 гадоў.

Пры гэтым надвор’е — не адзіная праблема французскіх вінаробаў. Галіна таксама сутыкаецца са зніжэннем попыту на алкаголь, зменамі ў спажывецкіх звычках і складанай эканамічнай сітуацыяй.

На мінулым тыдні французскі ўрад выдзеліў больш за 1 мільярд еўра на дапамогу фермерам, якія пацярпелі ад летняй спёкі і лясных пажараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад лавінай у Кабардзіна-Балкарыі загінулі 13 расійскіх спецназаўцаў5

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі5

Венгрыя высылае адразу 10 расійскіх дыпламатаў. Такога раней не было1

«Гелі пераліваюць у розныя бутэлькі — ад ёгуртаў або ад кефіру». Як і што купляюць і прадаюць беларусы на польскім рынку ў Беластоку2

«Сотні курдаў расказваюць пра сувязь з дачкой прэм'ера Курдыстана. І толькі 1% заяў на прытулак ад мігрантаў у Брытаніі сапраўдныя»19

У Швецыі затрымалі беларуса — ён фатаграфаваў ахоўныя аб’екты. Там вырабляюць ракеты і боепрыпасы2

Анджаліна Джалі наведала баксёрскі клуб у Харкаве2

Расіяне атакуюць пасажырскія цягнікі ва Украіне7

Мурал беларускім пісьменнікам адкрылі ў Касцюковічах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі40

«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць