Свет2121

ААН прагаласавала за адмову ад традыцыйнай карты свету

Генеральная асамблея ААН падтрымала рэзалюцыю, якая заклікае адмовіцца ад традыцыйнай карты свету — праекцыі Меркатара — і выкарыстоўваць карты, якія больш дакладна перадаюць рэальныя плошчы кантынентаў і краін, найперш Афрыкі, Грэнландыі і Расіі.

За рэзалюцыю прагаласавалі 164 краіны, яшчэ шэсць устрымаліся. Супраць выступілі толькі ЗША. Амерыканскі прадстаўнік назваў дакумент непатрэбным.

Праекцыю Меркатара фламандскі картограф Герард Меркатар стварыў у 1569 годзе. Яна першапачаткова прызначалася для марской навігацыі, таму дазваляла захоўваць правільнае значэнне вуглоў і азімутаў на карце.

Аднак такая праекцыя моцна скажае памеры тэрыторый. Чым далей ад экватара знаходзіцца пэўная мясцовасць, тым большай яна выглядае на карце ў параўнанні з рэальнымі памерамі. Напрыклад, Грэнландыя на карце Меркатара здаецца амаль такой жа вялікай, як Афрыка, хоць насамрэч Афрыка прыкладна ў 14 разоў большая.

Рэзалюцыю аб адмове ад традыцыйнай карты свету прапанавала афрыканская дзяржава Тога, а яе падтрымалі краіны Афрыканскага саюза.

Кампанія #CorrectTheMap, якую ў 2025 годзе падтрымаў Афрыканскі саюз, выступае за выкарыстанне больш дакладнай праекцыі Equal Earth, створанай у 2018 годзе.

У петыцыі кампаніі адзначаецца, што на тэрыторыі Афрыкі можна было б размясціць ЗША, Кітай, Індыю, Японію, Мексіку і большую частку Еўропы, і пры гэтым яшчэ засталося б вольнае месца. Петыцыя ўжо сабрала больш за 11 тысяч подпісаў.

Як адзначае выданне The Guardian, рэзалюцыя Генеральнай асамблеі ААН не мае абавязковай сілы. Аднак яе прыняцце можа паўплываць на школьныя праграмы і карты, якімі людзі карыстаюцца ў штодзённым жыцці.

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро ўжо заявіў, што Францыя адмовіцца ад картаў Меркатара на карысць праекцый, адаптаваных да канкрэтных задач. Паводле яго, такія карты больш дакладна перадаюць сапраўдныя плошчы і адпавядаюць рэкамендацыям картографаў і навукоўцаў.

Урад Тога плануе правесці ў сталіцы краіны Ламе мерапрыемства з удзелам ЮНЕСКА і Google Maps, каб распрацаваць план рэалізацыі рэзалюцыі.

Каментары21

  • Антось
    04.09.2026
    Іншых праблемаў у іх няма, відаць... ЗША адэкватна ацанілі ўсё
  • Ё
    04.09.2026
    ААН фігнёй маецца. Хто не ў курсе, Тога - нікчэмная бедная маленькая афрыканская краіна, каторая знакаміта хіба сваёй беднасцю. На карце яе знайсці сапраўды цяжка. ААн пэўна хоча, каб мы бачылі памеры Тога, а не скажам прама - еўрапейскіх краін. ЗША правільна зрабілі, што не падтрымалі.
  • барадзед
    04.09.2026
    дык а тога не відаць ні там ні там, непарадачак

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?21

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы2

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці10

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі15

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць