Грамадства11

Лукашэнка на прыняцці грамат паслоў казаў пра «выключнасць некаторых еўрапейскіх палітыкаў»

Зярняты ідэй пра нейкую «выключнасць», прэтэнзіі на «ісціну ў апошняй інстанцыі» зноў далі парасткі ў розумах шэрагу палітыкаў. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, піша БелТА.

БелТА

Звяртаючыся да дыпламатаў, ён адзначыў, што гэтая сустрэча адбываецца паміж дзвюма знакавымі, але процілеглымі па сваёй сутнасці датамі — Міжнародным днём міру, які адзначаецца 21 верасня, і 86-й гадавінай пачатку Другой сусветнай вайны — 1 верасня.

«Другое здарэнне я не ўзгадваў бы ў гэты ўрачысты момант, калі б не ўзмацненне аналогій паміж цяперашнімі трывожнымі тэндэнцыямі і падзеямі 30-х гадоў мінулага стагоддзя, якія прывялі да трагічных наступстваў для ўсёй планеты, у тым ліку і для Беларусі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

«На жаль, зярняты ідэй пра нейкую «выключнасць», прэтэнзіі на «ісціну ў апошняй інстанцыі» зноў далі парасткі ў розумах шэрагу палітыкаў — заходніх і празаходніх», — канстатаваў ён.

«Паўтор гісторыі ў выглядзе будаўніцтва пасярод Еўропы рэальнай «жалезнай заслоны» быў бы фарсам, калі б не санкцыйная вайна і імклівая мілітарызацыя краін Еўрапейскага саюза».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя працэсы адсунулі нават не на другі, а на пяты план сапраўды важныя і глабальныя праблемы: харчовай, энергетычнай, кліматычнай і экалагічнай бяспекі, ліквідацыі прычын беднасці, няроўнасці, неэфектыўнага кіравання рэсурсамі.

«Пра гэта, а таксама іншыя сістэмныя праблемы, у тым ліку пра павышэнне ролі і эфектыўнасці ААН, новыя падыходы да глабальнага кіравання, цяпер гавораць не ў Еўропе, а на іншых пляцоўках», — сказаў ён.

У сувязі з гэтым ён нагадаў пра нядаўні саміт ШАС у Цяньцзіні, віртуальную сустрэчу БРІКС, мерапрыемства афрыканскіх міждзяржаўных аб’яднанняў.

«У асобе Беларусі вы знойдзеце адказнага партнёра для працы як па гэтым, так і па двухбаковым парадку дня», — запэўніў ён.

Каментары1

  • Насамрэч
    11.09.2025
    Самазванец уручыў фількіны граматы.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?37

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства70

Украінскія ратавальнікі паказалі фота наступстваў дзённай атакі дронаў на Кіеў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць