Грамадства1111

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне

У Беларусі дайверы і археолагі знайшлі на дне аднаго з азёр сляды вялікага старажытнага паселішча. Дакладнае месца пакуль не раскрываецца, каб прадухіліць дзейнасць чорных капальнікаў, расказвае АНТ.

Паводле даследчыкаў, на дне добра праглядаюцца рэшткі пабудоў, размешчаных па крузе — гэта гарадзішча прыкладна 50—55 метраў у дыяметры. Глыбіня вады над аб’ектам невялікая — каля 4—5 метраў, але бачнасць амаль нулявая, таму асноўныя даследаванні вядуцца з дапамогай рэхалота.

Першыя знаходкі былі зробленыя на невялікай пляцоўцы памерам усяго 3×3 метры. Сярод іх — срэбраныя скроневыя кольцы, якім мінімум 800 гадоў, і іншыя ўпрыгажэнні, якія датуюцца не пазней за Х стагоддзе. Усяго паднялі каля 50 артэфактаў.

Таксама знайшлі фрагменты ляпной керамікі жалезнага веку, што сведчыць: месца было заселена яшчэ за некалькі стагоддзяў да нашай эры.

Навукоўцы адзначаюць, што комплекс добра захаваўся, бо быў хутка заліты вадой пасля пажару, верагодна, падчас ваеннага канфлікту.

Цяпер знаходкі кансервуюць і рыхтуюцца да далейшых даследаванняў. Восенню або зімой плануецца поўнамаштабнае даследаванне, пасля якога будзе названая дакладная геалакацыя паселішча. Археолагі не выключаюць, што далейшыя раскопкі дазволяць выявіць рэчы эпохі неаліту.

Каментары11

  • Барадзед
    14.09.2025
    Такое длительное время существовало поселение, а письменных упоминаний о нем не сохранилось.
  • please don't ЛЕТ me be misunderstood )
    14.09.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • вакол
    14.09.2025
    Барадзед, тэарэтычна ў хунты няма грошай

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць