Грамадства

Шпаргалкі на вусцілках і ў батоне — выкладчык сабраў калекцыю найлепшых студэнцкіх шпаргалак і выставіў яе ў вузе

Больш за 15 гадоў выкладчык вышэйшай матэматыкі Аляксандр Гальмак калекцыяніраваў шпаргалкі, канфіскаваныя ў студэнтаў. І цяпер яго ўнікальная калекцыя стала публічнай. У музеі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій адкрылася яго выстава.

Сваю першую шпаргалку Аляксандр Гальмак канфіскаваў у студэнта яшчэ ў 80-х. Малады і прынцыповы педагог быў бязлітасны: знаходка аўтаматычна азначала «нездавальняюча». Гэтым правілам Аляксандр Міхайлавіч кіруецца і сёння, распавядае СТБ.

«Апошнім часам я заўсёды папярэджваю. Вы маеце права рабіць шпаргалкі, але я маю права, як выкладчык, злавіць. Але тады — усё, «двойка», — кажа выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.

За 45 гадоў працы ва ўніверсітэце ён выявіў сотні шпаргалак. Ад банальных «гармошак» да сапраўдных інжынерных твораў, якія нават рука не падымалася выкінуць. Гэтыя ўзоры студэнцкай вынаходлівасці ён пачаў калекцыяніраваць. Сакрэты некаторых хітрамудрых прыстасаванняў даводзілася раскрываць разам з іх аўтарамі.

Куды толькі не хавалі падказкі студэнты: у бутэлькі з вадой, футляры для акуляраў, заліковыя кніжкі і нават ва ўпакоўкі ад лекаў.

Формуламі распісвалі вусцілкі, спрабавалі пранесці шпаргалкі нават у батоне ці ў шакаладцы. Але дасведчанае вока выкладчыка было пільным. Асаблівую ўвагу педагога прыцягвалі ідэальна напісаныя работы. Гэта быў пэўны сігнал: падказка недзе побач. Так, падчас пандэміі была выкрыта медыцынская маска з формуламі.

Аляксандр Міхайлавіч упэўнены: з развіццём тэхналогій фантазія студэнтаў пачала знікаць. Спісаць з тэлефона ці «разумнага» гадзінніка — самае простае і, на яго думку, асуджанае на правал рашэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку43

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

У БРСМ паставілі новага лідара7

Памёр былы палітвязень Валерый Цімашэнка. Яму было 42 гады3

Чэмпіёнка па тайскім боксе перабіла тату з тварам Лукашэнкі ў сябе на назе7

ААН апраўдваецца — Белы дом западозрыў арганізацыю ў сабатажы праз праблемы падчас выступу Трампа2

Лукашэнка зноў ляціць да Пуціна8

Расійскія дроны перасталі залятаць у Беларусь, хоць Украіну па-ранейшаму атакуюць4

Аўтобусы ўжо займаюць чаргу перад польскай мяжой

У Наварасійску атака беспілотнікаў: два чалавекі загінулі4

Наўроцкі: Расія ставіцца да цэлых нацый як да сваёй каланіяльнай уласнасці19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку43

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць