Грамадства2727

Для беларускага рубля прыдумаюць новы графічны знак

Нацыянальны банк Беларусі абвясціў конкурс на стварэнне новага графічнага знака для беларускага рубля. Шукаюць арыгінальны і лёгка пазнавальны сімвал, аналагічны тым, што маюць долар ($), еўра (€), фунт (£) ці расійскі рубель (₽).

Фота ілюстрацыйнае

У Беларусі ўжо каля 20 гадоў выкарыстоўваюць абазначэнне Br, але, як гаворыць намеснік старшыні праўлення Нацбанка Андрэй Картун, гэты знак па сутнасці так і не прыжыўся. Прычынай гэтага можа быць складанасць яго выкарыстання або адсутнасць устойлівай асацыяцыі менавіта з нацыянальнай валютай.

Таму Нацбанк вырашыў абвясціць конкурс на стварэнне новага знака. Паводле ўмоў, трэба прапанаваць адзінкавы сімвал — просты, зразумелы для міжнароднай супольнасці і звязаны менавіта з беларускім рублём.

Удзельнічаць у конкурсе могуць усе жыхары Беларусі, як індывідуальна, так і калектыўна. Падаць свае прапановы (з апісаннем і малюнкам) трэба да 7 лістапада 2025 года на адрас [email protected] з пазнакай «Графічны знак». Пераможца атрымае прыз у памеры 3000 рублёў.

Найлепшыя работы адбярэ камісія, пасля чаго з пяці фіналістаў беларусы змогуць выбраць пераможцу праз адкрытае галасаванне на сайце Нацбанка. Голасаванне адбудзецца з 17 па 28 лістапада, а вынікі падвядуць да 31 снежня 2025 года.

Каментары27

  • Мушшчына
    24.09.2025
    Во вам! Конкурсы ў 2025 за 3 капейкі.
    Чат усё за вас ужо прыдумаў:

    Варыянт 1: Ꞧ
    Заснаваны на літары "Р" (рубель), але перакрэслены адной гарызантальнай рыскай зверху.
    Аналагічна € (евра) і ₽ (расійскі рубель).
    Просты і адразу асацыюецца з “рублём”.

    Варыянт 2: ᗺ
    Стылізацыя літары "B" (ад Belarus і Br), але ў люстэркавым выглядзе.
    Выглядае сучасна, адметна і лёгка пісцца.
    Можа стаць "беларускай адметнасцю".

    Варыянт 3: Ҕ̶
    Бярэцца беларуская літара “Ҕ” (якая рэдка выкарыстоўваецца і выглядае экзатычна), праз якую праводзіцца гарызантальная лінія.
    Падае адразу нацыянальны каларыт (звязана з кірыліцай).

    Варыянт 4: ℬ̆
    Літара "B" з невялікім дужачком або значком уверсе (нагадвае беларускі акцэнт).
    Стылёва, але не цяжка чытаць.
    Захоўваецца пераемнасць з Br, але робіцца больш сімвалічна.


    Стоадсоткава нейкі з гэтых і пераможа :)
  • Талер
    24.09.2025
    Задумка НБ РБ правільная! Але спачатку трэба было б адмовіцца ад назвы "рубель". Разумею, што гэта цяжка. Трэба было зрабіць так у 2016, разам з дэнамінацыяй.
  • В еврозону
    24.09.2025
    Давайте перейдём на Беларуские евро и не будем себе проблем на голову придумывать

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж4

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову68

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж4

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць