Жабінкаўскі цукровы завод стаў выпускаць новыя прадукты — цукар з карыцай і цукар з перцам. Ідэя належыць генеральнаму дырэктару прадпрыемства Аляксандру Познанскаму, які прапанаваў спалучыць традыцыйны прадукт з нечаканымі дабаўкамі.

Новыя віды цукру будуць выпускацца ў стыках (упакоўка па 300 грамаў) і хутка паступяць у продаж.
Вытворцы адзначаюць, што цукар з карыцай прызначаны для тых, хто аддае перавагу класіцы, а цукар з перцам— для аматараў эксперыментаў і незвычайных смакаў.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары