Аўто11

Спроба аштрафаваць беспілотнае аўто за незаконны разварот паставіла амерыканскую паліцыю ў тупік

Ці атрымае машына штраф за парушэнне, калі ў ёй няма кіроўцы? З такім філасофскім пытаннем сутыкнуліся паліцэйскія ў Каліфорніі, якія спынілі беспілотнае таксі Waymo за незаконны разварот.

Фота: паліцэйскі дэпартамент Сан-Бруна 

Як піша The Guardian, падчас рэйду па выяўленні п'яных кіроўцаў паліцэйскія горада Сан-Бруна ў Каліфорніі (ЗША) заўважылі, як аўтамабіль здзейсніў забаронены разварот на святлафоры.

Нарад, як і належыць, спыніў парушальніка. Але калі паліцэйскія падышлі да машыны, іх чакаў сюрпрыз: за рулём нікога не было. Гэта быў беспілотнік Waymo — вядомы ў раёне заліва Сан-Францыска сэрвіс робата-таксі.

На афіцыйнай старонцы дэпартамента з'явілася фота, дзе збянтэжаны афіцэр зазірае ў салон пустога белага аўтамабіля. Паліцыя пракаментавала сітуацыю з доляй іроніі:

«Паколькі чалавека-кіроўцы не было, штраф выпісаць не ўдалося. У нашых бланках для штрафаў няма графы для робата».

Замест штрафу паліцэйскія звязаліся непасрэдна з кампаніяй Waymo і паведамілі пра збой у сістэме. «Спадзяёмся, перапраграмаванне дапаможа пазбегнуць новых незаконных манеўраў», — дадалі ў паліцыі.

Waymo вырасла з праекта Google Self-Driving Car Project, запушчанага яшчэ ў 2009 годзе. У 2016 годзе ён быў выдзелены ў асобную кампанію ў складзе холдынгу Alphabet Inc. Ужо ў 2018 годзе кампанія запусціла камерцыйны сэрвіс пад назвай Waymo One. Цяпер у некаторых гарадах ЗША любы чалавек можа праз мабільную праграму выклікаць таксі, за рулём якога не будзе кіроўцы: машына сама прыедзе, адвязе пасажыра ў патрэбнае месца і з'едзе.

У сваю чаргу, Waymo выпусціла стандартную заяву, у якой паведаміла, што іх сістэма аўтаномнага кіравання «распрацавана з улікам захавання правілаў дарожнага руху». Кампанія паабяцала «вывучыць сітуацыю» і працягваць працу над павышэннем бяспекі на дарогах.

Гэты камічны выпадак — яскравая ілюстрацыя таго, як тэхналогіі апярэджваюць заканадаўства. Аднак улады Каліфорніі ўжо працуюць над вырашэннем праблемы. Яшчэ летась губернатар штата падпісаў закон, які дазволіць паліцыі выпісваць паведамленне аб парушэнні непасрэдна кампаніі-аператару, чый беспілотнік парушае правілы. Праўда, закон уступіць у сілу толькі ў ліпені 2026 года.

Неабходнасць такога закона выклікана не толькі нявіннымі разваротамі. У Сан-Францыска ўжо былі зафіксаваныя значна больш сур'ёзныя інцыдэнты.

Аўтаномныя машыны блакавалі рух, перашкаджалі працы пажарных і заязджалі на ачэпленыя паліцыяй месцы злачынстваў. Асаблівую занепакоенасць грамадства выклікаў рэзанансны выпадак, калі беспілотнік іншай кампаніі (Cruise) працягнуў за сабой пешахода, які трапіў пад колы.

Таму, хоць гэтым разам робат-парушальнік пазбегнуў пакарання, у будучыні кампаніям давядзецца несці адказнасць за паводзіны сваіх аўтаномных аўтамабіляў на дарозе.

Каментары1

  • Пашанцавала
    03.10.2025
    Добра, што аўтамабіль быў белы, калі б быў чорны, то застрэлілі б.

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

«Бабарыка быў бы годным прэзідэнтам, але хунта пазбаўляецца ад разумных людзей крымінальнымі метадамі». Што пішуць людзі пра банкіра84

Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за раскрыццё «файлаў Эпштэйна». Сенат прыняў гэтую пастанову без абмеркавання4

Зборная Кюрасаа ўпершыню ў гісторыі выйшла на чэмпіянат свету па футболе

У Мінску закрылі вуліцу Масюкоўшчына адразу ажно на пяць гадоў. Што там адбываецца?1

Арыгінальная бетонная царква на Тэнэрыфе прызнана найлепшым будынкам года ў свеце7

Вызначыліся каманды ад Еўропы, што напрамую выйшлі на ЧС па футболе, і ўдзельнікі стыкавых матчаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны123

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць