Грамадства33

Ісландыя вызваліла Машэнскага ад абавязкаў ганаровага консула

Паведамленне ўладам Беларусі пра тое, што бізнэсмен Аляксандр Машэнскі больш не з'яўляецца ганаровым консулам Ісландыі, было накіравана 24 чэрвеня 2025 года. Пра гэта Reform.news расказалі ў Міністэрстве замежных спраў Ісландыі.

Аляксандр Машэнскі ў Варшаве, кадры TVP24. Скрын: Reform.news

«Па выніках дзявятай Консульскай канферэнцыі Ісландыі, якая адбылася ў верасні мінулага года, было прынята рашэнне правесці агляд сеткі ганаровых консулаў Ісландыі, якая налічвае больш за 200 чалавек па ўсім свеце. Агляд праводзіўся з улікам узросту, актыўнасці і інтарэсаў Ісландыі ў адпаведным консульскім акрузе.

Па выніках агляду была падрыхтавана рэкамендацыя вызваліць ад абавязкаў адзінаццаць консулаў гэтай вясной, і сярод іх аказаўся Ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі», — расказаў прэс-сакратар МЗС Эйгір Тор Эйстэйнсан.

Прадстаўнік МЗС Ісландыі дадаў, што «спадар Машэнскі быў праінфармаваны аб намерах Міністэрства ў пачатку гэтага года, а паведамленне ўладам Беларусі было накіравана 24 чэрвеня».

Аляксандр Машэнскі быў прызначаны ганаровым консулам Ісландыі ў 2007 годзе і бесперапынна займаў гэтую пасаду 18 гадоў. Яго кампаніі належыць дамен iceland.by.

Каментары3

  • От винта!
    02.10.2025
    Поешь теперь исландских подосиновиков вместо селедки.
  • Беларус
    02.10.2025
    Правільна. Не патрэбна Ісландыі такія консулы. Але ж зноўку нейкая блытаніна ў тэксце: улады Беларусі месьцяцца зараз у выгнаньні, а ў Менску, куды паслалі паведамненьне ісландцы - месцяцца злачынныя ўлады рэжыму лукашэнкі. Хунта дыктатара (мо гэта навіна для НН) ня можа пасля падзей 2020-а прадстаўляць Краіну, а толькі ўласны рэжым.

    [Зрэдагавана]
  • Беларус
    07.10.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць