Грамадства55

У беларускіх санаторыях будзе праходзіць рэабілітацыя расійскіх удзельнікаў вайны з Украінай

Улады Ленінградскай вобласці Расіі і Мінск дамовіліся аб стварэнні «пастаяннай праграмы рэабілітацыі байцоў СВА». Паведамленне пра гэта на рэгіянальным расійскім партале online47.ru заўважыў «Позірк».

Дамоўленасць была дасягнутая падчас візіту ў Беларусь дырэктара Усевалажскага мультыцэнтра сацыяльнай і працоўнай інтэграцыі Ірыны Драздзенка. Яна наведала «санаторна-курортныя і рэабілітацыйныя ўстановы Мінскай вобласці», дзе «азнаёмілася з іх магчымасцямі ў сферы лячэння, аднаўлення і аздараўлення ўдзельнікаў «спецаперацыі» з Ленінградскай вобласці, а таксама іх сем’яў».

«У рамках паездкі Ірына Драздзенка правяла сустрэчу з кіраўніцтвам выканаўчага камітэта Магілёўскай вобласці. Бакі абмеркавалі перспектывы мэтавага накіравання і прыёму жыхароў Ленінградскай вобласці, якія маюць патрэбу ў медыцынскай і аднаўленчай дапамозе. У прыватнасці, гаворка пра байцоў СВА і іх родных», — гаворыцца ў публікацыі.

Па выніках перамоў, як заяўляецца, прынятае рашэнне «сумесна з камітэтам па сацыяльнай абароне Ленінградскай вобласці распрацаваць і перадаць беларускаму боку ўмовы і патрабаванні для запуску пастаяннай праграмы рэабілітацыі».

«Плануецца, што штогод у рамках гэтай ініцыятывы ў Беларусі змогуць праходзіць лячэнне і аздараўленне не менш за 800 чалавек з ліку ўдзельнікаў СВА і іх сем’яў», — адзначае партал.

Падкрэсліваецца, што ініцыятыву ўхваліў першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў.

30 верасня аб’яднанне BelPol паведаміла, што санаторый «Беларусь» у Сочы РФ, які належыць Кіраўніцтву спраў Аляксандра Лукашэнкі, «даўно і рэгулярна» абслугоўвае расійскіх вайскоўцаў, якія ўдзельнічаюць у вайне супраць Украіны.

Тэрмінам «СВА» («спецыяльная ваенная аперацыя») расійскія, а ўслед за імі і беларускія ўлады і прапагандысты называюць поўнамаштабную агрэсію РФ супраць Украіны.

Каментары5

  • Румын
    02.10.2025
    А шо там лекаваць, гэтым самаварам?
  • почему не лечат беларусов?
    02.10.2025
    А как дела с лечением беларусов в беларуских санаториях ?
  • Подобное тянется к подобному
    02.10.2025
    Мало нам того, что беларуские санатории забиты семьями ментов, кгбшников и чиновников, что уже блевотно само по себе. Так ещё добавятся маньяки-грабители-убийцы-свошники.
    Хотя и надо семьям ментов, кгбшников и чиновников. Они это заслужили, чтобы рядом с ними на процедурах лежали упыри, нелюди, которым мирного человека завалить ничего не стоит.

Цяпер чытаюць

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прапанаваў Германіі аднавіць адносіны, здымаючы памежныя і іншыя бар'еры6

Пратэсты «пакалення Z» у Марока — забітыя тры чалавекі3

Ты спіш, а мозг працуе. Як з дапамогай простага трука рашаць у сне праблемы і нараджаць ідэі3

Інжынеры стварылі парашут-кірыгамі, які абяцае ідэальна прамы і танны спуск4

На буйным хімзаводзе «Азот» у Пермскім краі прагрымелі моцныя выбухі5

Адроджаныя лютаваўкі Ромул і Рэм адзначылі свой першы дзень нараджэння3

Міліцыя схавала галоўнае — магілёўскі маньяк-ліфцёр ужо сядзеў за згвалтаванне. Але яго не праверылі на датычнасць да забойстваў18

Туск у Капенгагене заклікаў еўрапейскіх лідараў усвядоміць, што вайна ўжо ідзе6

Ілан Маск анансаваў стварэнне канкурэнта Вікіпедыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі11

Мінгандлю выпадкова зліло дакумент, у якім паказала, як і за што налічвае прэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць