Грамадства33

Беларускі біскуп запрасіў Папу наведаць Беларусь

Дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Андрэй Зноска на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках паведаміў пра кароткую сустрэчу з Папам Львом XIV 1 кастрычніка падчас Генеральнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, піша Katolik.life.

Папа Леў XIV і біскуп Андрэй Зноска падчас аўдыенцыі ў Ватыкане. Скрыншот з відэа

Падчас аўдыенцыі біскупы, якія бралі ў ёй удзел, па чарзе падыходзілі да пантыфіка, каб павіншаваць яго і абмеркаваць важныя пытанні.

Размова Зноскі з Папам доўжылася ўсяго каля 15 секунд, за якія ён паспеў сказаць:

«Наша Царква марыць і моліцца, каб ваш візіт у нашу краіну стаў магчымым. Мы ўсе стомленыя вайной паміж нашымі суседзямі, а ваш прыезд у Беларусь будзе знакам міру і надзеі».

Біскуп падкрэсліў, што візіт пантыфіка мог бы стаць знакам адзінства, духоўнай падтрымкі і надзеі для беларускага народа, асабліва ва ўмовах сучасных геапалітычных і сацыяльных выклікаў.

У той жа час біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які таксама паехаў у Рым з паломнікамі са сваёй дыяцэзіі, на аўдыенцыю з Папам не трапіў, бо знаходзіўся разам са сваёй групай вернікаў, а не сярод біскупаў, якія падыходзілі да пантыфіка.

Каментары3

  • Ёсік
    02.10.2025
    Покуль тутака лукашэнка, а глуздамі беларусаў кіруе рпц, ніколі сюды не прыедзе Папа, не дазволяць.
  • Ёсік
    02.10.2025
    На Папу паглядзець ды паслухаць яго споведзь, у тую краіну прыязджае шмат вернік адусюль. Хто сюды паедзе? Толькі, як тыя нелегальные мігранты, з драбінамі праз плот з Польшчы ў Беларусь.
  • 12345
    03.10.2025
    Лепшага закладніка і не пажадаеш!

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

«Да апошняга моманту верылі, што хвароба будзе пераможаная». Іна Кулей пра хваробу і смерць Аляксандра Мілінкевіча і яго спадчыну3

Ад 49 капеек да 2 рублёў — колькі сёння каштуе кілаграм бульбы ў Мінску

JAC, BMG, Citroen і не толькі. Якія яшчэ маркі аўто збіраюць у Беларусі — апроч Geely13

Удары па сталі. Як расійскія ракеты разбурылі найважнейшую для Украіны металургічную індустрыю1

Расійскія спецслужбы рыхтавалі забойствы Каспарава, Панамарова і іншых апазіцыянераў — El Mundo9

Хто насамрэч пабудаваў туалет каля тэатра імя Янкі Купалы, пра які ёсць знакамітая легенда2

Пасольства Расіі ў Ірландыі прыгразіла прымяненнем ядзернай зброі ў выпадку блакады Калінінграда10

Трамп і кіраўнікі IT-кампаній падпісалі пагадненне аб кантролі за штучным інтэлектам1

Трамп патлумачыў, чаму КНДР можа мець ядзерную зброю, а Іран — не8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын40

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць