Эканоміка99

Мінскі «Камволь» не працуе, і пры гэтым у яго назбіралася 200 мільёнаў даўгоў

Падчас наведвання Салігорскай птушкафабрыкі Лукашэнка ад разваг пра перапяліныя яйкі плаўна перайшоў да абмеркавання больш агульных праблем, сярод іншага паведаміўшы пра тое, што на мінскім прадпрыемстве «Камволь», якому ён асабіста надаваў раней шмат увагі, сітуацыя сёння безнадзейная.

Лукашэнка падчас наведвання Мінскага камвольнага камбіната ў 2017 годзе

«Мэта адна, глабальная — нікому не аддаваць свой рынак. Каб не атрымалася так, як па «Камволю». Калісьці я непасрэдна займаўся гэтым «Камволем», грошай уклалі нямала, парадак здаецца навялі. Сам Аляксандр Мікалаевіч Косінец хадзіў па гэтым прадпрыемстве. 

Сёння, аказваецца, не працуе. Больш таго, накапілі даўгоў на 200 мільёнаў з лішкам рублёў. Гэта што? 

І ўносяць указ, прэзідэнт павінен падпісаць — выдзеліць грошы».

Па словах Лукашэнкі, грошы можна ўкладаць толькі тады, калі ўпэўнены, што яны вернуцца:

«Калі ёсць рынак, калі мы бачым добрую эканоміку ў той ці іншай вытворчасці — трэба падтрымліваць такія праекты. А не траціць грошы незразумела куды. Дамовіліся, рашэнне прынята — жалезна павінна быць выканана. Калі мы павінны чагосьці дасягнуць». 

Варта адзначыць, што гэтыя ў прынцыпе правільныя словы Лукашэнка гаворыць далёка не першы раз, а паўтарае іх рэгулярна дзясяткі гадоў перад любым новым праектам, многія з якіх урэшце аказваюцца правальнымі.

Каментары9

  • Ку-Ку
    03.10.2025
    Раней у лаяльнасць укладваліся шчадрэй: "верталётныя грошы" ішлі прадпрыемствам, прапагандзе і сілавікам. Але праз 30 гадоў кіравання "эфектыўны мэнэджар" нібыта адкрыў для сябе канцэпцыю прыбытковасці і пад нож пайшлі у першую чаргу прадпрыемствы. Атрымаецца, што яны аказаліся менш "прыбытковымі", чым два іншыя "слупы беларускай эканомікі"?
  • даведка
    03.10.2025
    БТ только же совсем недавно показывало целое кино, как на «Камволь» якобы едут за опытом специалисты из самой Туркмении, как там, оказывается, теперь тепло и уютно работать работницам благодаря Лукашенко. И всё это за -200 млн.
  • даведка
    03.10.2025
    Недавно земляк миллиардер Шакутин обрадовал, что отныне он полный банкрот. На той неделе поехал в свой совхоз «Городец», где земляк Шерстнёв спустил его с неба на землю, а на этой неделе третий его земляк Косинец устроил ему холодный душ.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць