Няшчасце здарылася ў канцы жніўня ў вёсцы Бабынічы.

Ілюстрацыйнае фота
Мясцовы жыхар, працуючы на сваёй пасецы, раптам упаў, пачаў задыхацца і страціў прытомнасць. Сведкі інцыдэнту паспрабавалі аказаць неабходную медыцынскую дапамогу, аднак безвынікова — пацярпелы памёр.
Паводле слоў сваякоў, мужчына меў алергію на ўкусы пчол, аднак для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці цела было накіравана на даследаванне ў Наваполацкі міжраённы аддзел Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Там і пацвердзілася, смерць наступіла ў выніку анафілактычнага шоку ад укусу пчалы.
Каментары