Грамадства

Сёння і заўтра ў Мінску будуць працаваць сельскагаспадарчыя кірмашы

Сельскагаспадарчыя кірмашы, дзе можна будзе закупіцца гароднінай і прадуктамі, пройдуць 18 і 19 кастрычніка ў Мінску. Цэнтрам прыцягнення стане гандлёвая пляцоўка ля Палаца спорту, пішуць Мінск-Навіны.

Яна будзе працаваць з 8:00 да 16:00.

Паралельна не менш маштабны гандаль разгорнецца на пляцоўцы ля спарткомплексу «Чыжоўка-Арэна» на вул. Ташкенцкай, 19.

Традыцыйна будуць прадстаўлены гародніна, прадукцыя прадпрыемстваў Белкаапсаюза, фермерскія тавары, у тым ліку малочныя прадукты, каўбасы, вэнджаніна, мясныя вырабы, сала, хатнія саленні, мёд, а таксама кветкі, расада і саджанцы.

Акрамя дзвюх цэнтральных лакацый, для зручнасці гараджан будуць працаваць і іншыя пункты продажу. Гэта дазволіць жыхарам усіх раёнаў горада без лішніх выдаткаў часу назапасіцца свежай сельгаспрадукцыяй.

  • Заводскі раён: вул. Несцерава, 49 (аўтастаянка ГЦ «Сімакс»), з 10:00 да 16:00;
  • Ленінскі раён: пр. Ракасоўскага, 114 (аўтамабільная паркоўка), з 10:00 да 16:00;
  • Маскоўскі раён: вул. Я. Брыля (каля дома № 5), з 10:00 да 17:00;
  • Кастрычніцкі раён: вул. Чкалава, 7, вул. Барамзіной, 10а, з 10:00 да 16:00;
  • Партызанскі раён: бул. Трактарабудаўнікоў, з 10:00 да 16:00;
  • Першамайскі раён: вул. Русіянава, 1, з 10:00 да 17:00;
  • Савецкі раён: парк Дружбы народаў, з 10:00 да 16:00;
  • Фрунзенскі раён: вул. Прытыцкага, 27 (пляцоўка ля Лядовага палаца спорту Мінскай вобласці), з 10:00 да 16:00;
  • Цэнтральны раён: вул. Кахоўская, 31 (каля кінатэатра «Кіеў»), з 10:00 да 16:00.

Акрамя гэтага, у горадзе штодня працуюць каля 100 стацыянарных лакацый па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім3

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску паставілі аўтамат, які пшыкае парфумай за 1000 рублёў3

Мінскім настаўнікам і выхавацелькам дзіцячых садкоў прапануюць недарагія кватэры ў Смалявічах

Гіркін: Вайна на знясіленне знясіліла саму Расію, будзе рэвалюцыя37

Даўні пасярэднік кардынал Гуджэроці прыедзе ў Беларусь на наступным тыдні1

«Спачатку дапамагаў сябрам за шакаладкі». Былы супрацоўнік «Белсата» распачаў свой невялікі бізнэс у Варшаве17

Беларусы знаходзяць велізарныя ядомыя грыбы. Але зразаць іх, аказваецца, нельга8

Пасол у Ватыкане Амбразевіч кулуарна сустракаецца з еўрапейскімі дыпламатамі, каб прарваць ізаляцыю Мінска ў Еўропе18

Прэзідэнт Літвы: Задача Ціханоўскай і яе каманды — ацаніць, хочуць яны застацца ў Літве ці выбраць іншае месца37

Мінчука, які збіваў старшыню садовага таварыства і адсек ёй пальцы, асудзілі на 18 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім3

Блогерка правярае чысціню і якасць прадуктаў у мінскіх крамах. Падабаецца гэта не ўсім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць