Эканоміка11

Нацбанк упершыню за тры з паловай гады правёў перамовы з МВФ

У пятніцу, 17 кастрычніка, у Нацыянальным банку Беларусі адбыліся перамовы з прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду. Сустрэча прайшла ў анлайн-фармаце. Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, гэта першыя перамовы з МВФ за 3,5 года.

Перамовы адбыліся па запрашэнні Вашынгтона.

— Па-першае, за апошнія гады з'явіўся шэраг пытанняў, якія неабходна абмеркаваць. А па-другое, прыняць шэраг рашэнняў для нашага далейшага плённага супрацоўніцтва, — сказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў. — Мы гатовыя абмеркаваць усе пытанні.

Аляксандр Ягораў таксама дадаў, што Нацбанк падрыхтаваў да сустрэчы даклад аб цяперашняй макраэканамічнай сітуацыі, каб праінфармаваць Фонд аб тых тэндэнцыях, што адбываюцца ў грашова-крэдытнай сферы.

Беларусь з’яўляецца членам МВФ з 1992 года. За гэты час наша краіна атрымала падтрымку $3,8 млрд. Апошні крэдыт быў выдадзены ў 2009—2010 гадах на $3,5 млрд.

Беларусь поўнасцю разлічылася з МВФ. Зараз наша краіна не рэалізуе фінансавыя праекты з Фондам.

Каментары1

  • Злы
    18.10.2025
    Вова грошай больш не дае?

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы стварылі таблеткі ад аблысення1

Загінуламу на Лагойскім тракце хлопцу было 22 гады

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць