Свет44

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў

Аўкцыённы дом Christie's завяршыў Лонданскі вячэрні аўкцыён творамі сучаснага мастацтва і імпрэсіяністаў. Падчас яго прадалі некалькі карцін Марка Шагала. Пры гэтым адна з іх сышла з малатка за суму амаль удвая больш кансерватыўнай ацэнкі, піша Office Life.

Марк Шагал. «Дрэва ў садзе». Фота: Christie's

Самай дарагой прададзенай работай віцебскага мастака стала карціна «Дрэва ў садзе». Шагал напісаў яе ў 1957 годзе, калі жыў на поўдні Францыі разам са сваёй жонкай Валянцінай Бродскай.

Лірычнае палатно з характэрнымі для творчасці мастака матывамі ацэньвалі ў $1,6 — 2,4 мільёна, а прадалі за $3 мільёны.

Марк Шагал. «Дрэва ў садзе». Фота: Christie's

Другая карціна Марка Шагала знайшла новага ўладальніка за $2,03 мільёна пры ацэнцы ў $1,6—2,4 мільёна.

Мастак напісаў «Зімовае неба» паміж 1942 і 1949 гадамі. Карціна адлюстроўвае ўнутраныя перажыванні Шагала з нагоды пераезду ў ЗША з-за Другой сусветнай вайны, смерці першай жонкі Бэлы і з'яўлення ў яго жыцці новай жанчыны, якая нарадзіла яму сына.

Марк Шагал. «Зімовае неба». Фота: Christie's

Трэцяя работа мастака была прададзеная крыху даражэй за аптымістычную ацэнку.

Шагал напісаў «Заручаных з чырвоным анёлам» у 1937—1938 гадах. На карціне ён намаляваў сябе і сваю першую жонку Бэлу на фоне віцебскіх дахаў.

Першапачаткова гэтую карціну ацэньвалі ў $1,2—1,6 мільёна, а прадалі за $1,7 мільёна.

Марк Шагал. «Заручаныя з чырвоным анёлам». Фота: Christie's

Каментары4

  • Вальтер
    17.10.2025
    Неплохие полотна… предпочитаю хорошие копии значительно дешевле.
  • Ёсік
    18.10.2025
    І што таму Шагалу з гэтага продажу? Нікому не патрэбныя пры жыцьці, шмат хто жабраваў, месца пахаваньня невядомыя некаторых, а зараз хтосьці вялізарныя грошы за іх працы атрымлівае. Крывадушнасьць.
  • Хутарскi казачнiк Жабiнскага лесу
    19.10.2025
    Ёсік, Хто-хто, а Шагал дакладна не жабраваў, якi боьшасць парыжскай талакi

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

Сланы ўмеюць, як і людзі, гатаваць лекавыя сумесі для сваіх сланянят

На выхадных у Беларусь прыйдзе халоднае паветра з Балтыйскага мора4

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё9

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць