Усяго патроху33

На спатканне ў музеі Петруся Броўкі такая чарга, што запісацца можна толькі на сакавік 2027 года

Калі вы хочаце схадзіць на спатканне ў музей Петруся Броўкі, дык шукайце чалавека, з якім атрымаецца прабыць у адносінах як мінімум да вясны 2027 года. Бо раней да вас чарга не дойдзе!

Тут і далей фота з інстаграма музея

Літаратурны музей Петруся Броўкі знаходзіцца ў доме Свянцыцкага на вуліцы Карла Маркса, 30. Яго пабудавалі больш за стагоддзе таму. У розныя часы ў гэтай чатырохпавярхоўцы жылі вядомыя палітычныя дзеячы БССР Мікалай Галадзед, Панцеляймон Панамарэнка, Аляксандр Чарвякоў, пісьменнік Цішка Гартны. Народны паэт Пятрусь Броўка пасяліўся тут у 1951‑м і пражыў 29 гадоў. Пасля ягонай смерці ў кватэры творцы адчынілі музей. Гэта, дарэчы, адзіны музей-кватэра ў Мінску.

Правесці спатканне тут упершыню вырашылі яшчэ ў 2017 годзе. Тады гэта была ўсяго толькі акцыя да Дня ўсіх закаханых. На рамантычную сустрэчу запрасілі пару, якая перамагла ў святочным конкурсе. Але ж нечакана высветлілася, што попыт на такую паслугу шалёны, таму праз некаторы час яе зрабілі пастаяннай.

Як усё адбываецца? Музей працуе з аўторка да нядзелі да 19.00. Два разы на тыдзень пасля таго, як дзверы зачыняюцца для звычайных наведвальнікаў, іх адкрываюць для закаханых.

Для пары ладзяць экскурсію па музеі, распавядаюць шмат цікавага. А пасля можна сесці за столік ля акна з шыкоўным відам, папіць гарбату (нейкі дэсерт дазваляюць прынесці з сабой, а вось алкаголь пад забаронай) і паразмаўляць.

Каштуе паслуга 80 рублёў. У сацыяльных сетках Літаратурнага музея Петруся Броўкі пазначана, што самы рані тэрмін, калі можна трапіць на спатканне — сакавік 2027 года.

Дарэчы, не кожнае каханне вытрымлівае такое выпрабаванне часам. Распавядаюць, што адна жанчына паспела разысціся з мужам, пакуль чакала прызначанай даты спаткання ў музеі. Але ж для яе гэта не стала нагодай адмяняць запіс — у выніку пайшла піць гарбату з сяброўкай.

Каментары3

  • Бізнэс…
    26.10.2025
    Калі гэта працуе, то чаму б не зрабіць такія ж спатканіні ў нейкім шыкоўным пакоі Мірскага ці Нчсьвіскага замкаў? Ці першая шлюбная ноч у зпмку Радзівілаў… ці ў музэі РСДРП…
  • Ёсік
    26.10.2025
    Кажуць, што музей РСДРП заняты грышам да наступнага прызначэньня сіпатым самаго сябе на восьмы тэрмін. Набіраецца там моцы для змаганьня з усімі, хто ў бок дырэктара саўгаса не так паглядзеў ці не тое сказаў.
  • 12345
    27.10.2025
    Прамяністая зорка каханкаў.
    Спытаеце сябе, кім бы ён быў сёння?
    Вам не сорамна!!!
    Герой Сацыялістычнай Працы (1972). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Дружбы народаў, «Знак Пашаны» і многімі мэдалямі. Народны паэт БССР (1962). Заслужаны дзяяч навукі БССР (1975). Ганаровы грамадзянін Менску (1980). Сябра СП СССР з 1934. Ляўрэат Сталінскай прэміі 2-й ступені за паэму «Хлеб», вершы «Думы пра Маскву», «Брат і сястра», «Народнае дзякуй», «Каб мне стаяць…», «Спатканьне» (1947), Сталінскай прэміі 3-й ступені за зборнік вершаў «Дарогі жыцьця» (1950), Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа за раман «Калі зьліваюцца рэкі» (1959), Ленінскай прэміі за кнігу вершаў «А дні ідуць…» (1962), Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы за паэму «Заўсёды з Леніным» і за кнігу вершаў «Між чырвоных рабін» (1969), Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за ўдзел у стварэньні Беларускай Савецкай Энцыкляпэдыі.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускіх чатах у Польшчы вярбуюць трафарэтчыкаў. За надпіс «Слава УПА» на помніку абяцаюць 500 даляраў14

Беларуска непрыемна здзівілася, калі пабачыла ў Гродне дзіцячыя танкі побач з будынкам былой камендатуры7

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць