Грамадства1010

«Не гаварыць лішніх фраз». Каб пазбегнуць чэргаў на АЗС, касірам змянілі скрыпты продажаў

Пра новыя меры супраць чэргаў на аўтазаправачных станцыях распавялі на АНТ.

Прапагандысты, даішнікі, амапаўцы і іншыя шукаюць чэргі на АЗС, на барацьбу з якімі іх раптам кінуў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтыя чэргі, вынікае з рэпартажу АНТ, не надта атрымліваецца знайсці. Прапагандысты даводзяць, што на АЗС спрацавалі папераджальныя крокі. Але на АЗС робяць і рэальныя крокі.

Так, у эфіры тэлеканала паведамілі, што на АЗС дададуць супрацоўнікаў, да таго ж падвояць колькасць кас самаабслугоўвання.

Акрамя таго, на запраўках «узмацнілі інфармаванне кліентаў», заклікаючы іх да наведвання кафэ і крамы вызваліць калонку для іншых кіроўцаў.

А намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізаў раскрыў яшчэ адзін сакрэт свабодных калонак. Паводле яго слоў, цяпер калі аператар на запраўцы бачыць, што можа быць чарга, то не гаворыць лішніх фраз (па скрыптах продажу), каб зацікавіць кліента, а прымае ўсе меры для паскарэння абслугоўвання. То-бок, не прапануе кавы.

Каментары10

  • Ёсік
    26.10.2025
    Пераймайце вопыт у малодшага бердымухамедава - чэргі па-за крамамі, дык у нас усталёўвайце шлагбаўмы перад АЗС, за пускайце па 2-4 аўто, і будзе найлепшая карцінка, як лукашэнка навёў шэраговы парадак (няма доўбню чым займацца). На сьмецьцевую пляцоўку адвязіце, каб працоўных навучыў раскладваць сьмецьце па купках.
  • Астап
    26.10.2025
    З падзяжом кароў каб так АМОН змагаўся…
  • Самі вінаватыя
    26.10.2025
    Ранкам каля АЗС
    Назіраецца працэс:
    Мацюкаюцца па-руску
    З кубкам кавы альбо без

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Польскае МЗС устрымалася ад каментавання выказванняў Лукашэнкі5

Пентагон ухваліў пастаўку Украіне ракет «Тамагаўк»2

У Беларусі заблакаваныя амаль 5 тысяч літоўскіх цягачоў і прычэпаў7

Мадура папрасіў у Пуціна вайсковай дапамогі6

Арганізатары мерапрыемства ў Швецыі папрасілі Івана Краўцова лепш не прыязджаць43

Праваабаронцы: КДБ спрабаваў выкарыстаць святара Акалатовіча, каб завабіць у пастку нунцыя3

Літоўскім грузавікам забаранілі выязджаць з Беларусі праз Латвію і Польшчу10

УСУ нанеслі ўдар па Арлоўскай ЦЭЦ крылатымі ракетамі «Нептун»1

Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка10

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць