Культура1111

Яшчэ адзін тэатр, які працаваў толькі на беларускай, стаў ставіць спектаклі па-руску

Віцебскі тэатр «Лялька», які да гэтага працаваў толькі на беларускай мове, стаў ставіць спектаклі па-руску. 25 кастрычніка 2025 года там адбылася прэм’ера пастаноўкі «Дзяўчынка і мядзведзь», што ідзе па-руску, піша «Люстэрка».

Спектакль паставіла актрыса Дар’я Зімніцкая, якая нядаўна стала мастацкім кіраўніком тэатра.

Дар’я Зімніцкая

Тэатр «Лялька» быў створаны ў 1986-м. З таго часу гэтую пасаду займаў Віктар Клімчук, пры якім спектаклі ставіліся толькі на беларускай мове. У 2024‑м яму прыйшлося сысці са сваёй пасады. Як паведамлялі рэдакцыі крыніцы, Клімчука абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія стаяць перад тэатрам. Пры гэтым за гэтую задачу нясе адказнасць не мастацкі кіраўнік, а дырэктар калектыву. Клімчуку вынеслі вымову, што і прывяло да яго сыходу.

Да прэм’еры спектакля «Дзяўчынка і мядзведзь» сярод 28 прафесійных тэатраў Беларусі ўсяго чатыры працавалі выключна на беларускай мове. Купалаўскі і РТБД (у Мінску), Коласаўскі і «Лялька» (у Віцебску). Цяпер такіх тэатраў засталося тры.

Акрамя таго, у жніўні 2025‑га пра планы ставіць спектаклі і на рускай заявілі ў РТБД. У выпадку рэалізацыі гэтай ідэі ў краіне застанецца ўсяго два беларускамоўныя калектывы.

Каментары11

  • Пан
    26.10.2025
    Беларусь -паўночна-заходні край ці яшчэ не?
  • Петруха
    26.10.2025
    Пан, главнае што не крэсы всходние.
  • Гаспадар
    26.10.2025
    Пан, не ведаеце гісторыі? Літва - Белорусская губернія- Паўночна- заходні край-БССР- РБ.
    Нашая, руская мова была дзяржаўнаю, толькі калі мы былі Літвою. Выснову зробіце самі, ці дапамагчы?

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну15

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць