Грамадства22

Былога палітвязня з Гродна пасадзілі на 15 сутак

Аляксандр Лаўрэнцьеў адбыў тэрмін у калоніі па абвінавачанні ў абразе Лукашэнкі і нейкага іншага прадстаўніка ўлады.

Былога палітвязня з Гродна Аляксандра Лаўрэнцьева асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле артыкулу 19.11 КаАП. На волю ён павінен выйсці 1 лістапада, паведамляюць гродзенскія праваабаронцы.

У 2022‑м Аляксандру Лаўрэнцьеву прысудзілі 3 гады і 4 месяцы калоніі, абвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі і нейкага іншага прадстаўніка ўлады (артыкулы 368 і 369 КК).

Тэрмін мужчына адбываў у Бабруйскай калоніі №2, потым у Наваполацкай.

На волю пасля зняволення па крымінальнай справе Лаўрэнцьеў выйшаў 7 чэрвеня 2025 года.

Аляксандр — палітычны актывіст з Гродна. У 2017 годзе ён выступаў на акцыях пратэсту, звязаных з увядзеннем «падатку на дармаедства». У 2019 годзе паставіў намёт перад адміністрацыяй Кастрычніцкага раёна Гродна, каб вырашыць жыллёвае пытанне.

У 2020 годзе правёў шэраг акцый за ўвядзенне каранціну ў Беларусі падчас пандэміі COVID-19. Вядома, што восенню 2020‑га году мужчына з'ехаў у Польшчу, але потым вярнуўся і жыў у Гродне.

Каментары2

  • Ёсік
    26.10.2025
    Рэдакцыя, мо ёсьць інфа, за што хлопца пакаралі - штосьці зрабіў, ці так будуць з усімі рабіць, хто раней прайшоў праз калоніі, каб надалей атручваць і псаваць жыцьцё людзям. Гляджу раніцай як зь метро Плошча Перамогі выскокваюць курсанты мус, і лятуць на заняткі, думаю, якія зараз там адбітыя і адмарожаныя навучаюцца. На падачу дакументаў у іхную акадэмію сёлета стаяла чарга болей за 100 чалавек, як хлопцы, так і дзяўчынкі. Няхай зь імі бацькі былі, але чалавек 70 гатовыя ператварыцца ў катаў беларускага народа, бо патрапіўшы ў гэтую сістэму адсядзецца не атрымаецца, калі што, напаліць бронекамізэльку ды шалом, дручок у рукі, і "за бацьку, за біларусь". Стоадсоткавая інфармацыя - апасьля выбараў бухгалтары на чале з галоўным бухгалтарам унутраных войскаў тыдзень жылі ў казарме, выходзілі на вуліцы Мінска.
  • .
    26.10.2025
    19.11 КаАП - гэта экстрэмісцкія матэрыялы. Мабыць, тэлефон праверылі і нешта знайшлі.

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць