Ціханоўская: Мы падтрымліваем санкцыі пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак
Святлана Ціханоўская выступіла з асуджэннем правакацый супраць Літвы.

Фота: Mindaugas Kulbis / AP
«Мы асуджаем апошнія правакацыі Лукашэнкі супраць Літвы. Гэтыя гібрыдныя атакі, падобныя да тых, што звязаныя з мігрантамі, накіраваныя на праверку бяспекі NATO і нанясенне шкоды эканоміцы Літвы і ЕC. Мы падтрымліваем санкцыі, такія як спыненне транзіту тавараў, пры захаванні межаў адкрытымі для пасажырскіх перавозак», — гаворыцца ў допісе ў сацсетцы Х.
Нагадаем, што сёння літоўскі ўрад заявіў пра закрыццё мяжы на няпэўны тэрмін у выніку залёту метэазондаў з боку Беларусі. На мінулым тыдні былі зафіксаваныя чатыры такія выпадкі, увечары ў аўторак, а потым тры дні запар: з пятніцы да нядзелі. Усе чатыры разы закрываўся Віленскі аэрапорт.
Цяпер чытаюць
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары