Свет11

Большасць індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў адмовілася ад новых закупак расійскай нафты

Пяць найбуйнейшых індыйскіх нафтаперапрацоўчых заводаў не сталі закупляць расійскую нафту для паставак у снежні. На гэтыя пяць НПЗ у гэтым годзе прыходзілася дзве траціны ўсіх закупак расійскай нафты Індыяй. Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Фота: AP Photo / Rajanish kakade

Індыя рэзка скарачае закупкі расійскай нафты на снежань. Большасць буйных індыйскіх нафтаперапрацоўчых кампаній спынілі закупкі расійскай нафты для паставак у снежні. Гэты зрух у гандлёвых схемах трэцяга па велічыні імпарцёра нафты ў свеце сведчыць пра моцны ўплыў заходніх санкцый і гандлёвых перамоў з ЗША.

Пяць найбуйнейшых індыйскіх нафтаперапрацоўшчыкаў, на долю якіх прыпадала дзве траціны імпарту расійскай нафты ў Індыю сёлета, не размясцілі ніякіх заказаў на снежань. Звычайна здзелкі на наступны месяц закрываюцца да 10‑га чысла бягучага.

Змена адбылася пасля таго, як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у жніўні падвоіў пошліны на ўвесь індыйскі імпарт да 50%, а ў кастрычніку ўвёў санкцыі супраць двух найбуйнейшых расійскіх вытворцаў нафты — «Раснафты» і «Лукойла».

Індыя, якая ўсё яшчэ атрымлівае 36% імпарту нафты з Расіі, вымушана шукаць альтэрнатывы. Кампаніі ўжо пачалі актыўна закупляць нафту ў ЗША, краінах Лацінскай Амерыкі і Персідскага заліва. 

Каментары1

  • Кошмар
    11.11.2025
    Теперь она будет называться "мозабикская нефть".

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць