Культура

З беларускіх легендаў пра дрэвы і кветкі склалі кнігі для дзяцей

У выдавецтве «Беларусь» пабачылі свет выданні «Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы» і «Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі» аўтарства Алены Боганевай і Таццяны Валодзінай з Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, піша bellit.info.

Мастацкае афармленне абедзьвюх навінак — Таццяна Гаранаская. Выданні адрасуюцца дзецям школьнага ўзросту, але яны будуць цікавымі ўсім, хто неабыякавы да фальклёрнай спадчыны.

У кнізе «Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы» сабраны беларускія народныя легенды пра паходжанне асобных дрэў і кустарнікаў, асаблівасці іх знешняга выгляду (напрыклад, чаму ў асіны ліст дрыжыць, а елка вечназялёная), пішуць у інстаграме этнакрамы Ragna.by

У кнізе «Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі» змешчаны народныя легенды пра паходжанне кветак, травяністых і збожжавых раслін, іх назваў, асаблівасцяў знешняга выгляду і ўласцівасцяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну33

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць