Грамадства99

Сынам Чыжа Літва дала грамадзянства. Але яны пасля самі яго адракліся

Як стала вядома з расследавання «Бюро» і цэнтра Siena, Сяргей і Уладзімір Чыжы — сыны некалі аднаго з самых уплывовых бізнэсоўцаў Беларусі Юрыя Чыжа — з 2013 года з'яўляліся грамадзянамі Літвы. Пашпарты краіны ЕС яны атрымалі на падставе літоўскіх каранёў. 

У сыноў Юрыя Чыжа больш за дзесяць гадоў было літоўскае грамадзянства. Яны атрымалі пашпарты еўрапейскай краіны, калі іхны бацька, некалі ўплывовы беларускі бізнэсовец, знаходзіўся пад санкцыямі ЕС.

Як высветліла «Бюро» ў партнёрстве з расследавальніцкім цэнтрам Siena, Сяргей і Уладзімір Чыжы мелі літоўскае грамадзянства, але яны адмовіліся ад яго. Гэта вынікае з рашэння в. а. міністра ўнутраных спраў Літвы, апублікаванага ў верасні мінулага года.

Сыны Юрыя Чыжа атрымалі літоўскае грамадзянства вясной 2013 года дзякуючы сваякам.

Як вынікае з адказу Дэпартамента па міграцыі МУС Літвы, бабуля Чыжоў была літоўскай грамадзянкай да савецкай акупацыі. Маці Святлана Чыж нарадзілася ў Літве ўжо падчас акупацыі.

 Уладзімір Чыж не захацеў казаць па тэлефоне, чаму ён адмовіўся ад літоўскага грамадзянства. Сяргей Чыж не адказаў на паведамленні і тэлефанаванні журналіста «Бюро».

Уладзімір Чыж і Сяргей Чыж атрымалі літоўскае грамадзянства, калі іхны бацька Юрый Чыж знаходзіўся пад санкцыямі ЕС як «кашалёк» Аляксандра Лукашэнкі. У сакавіку 2012 года ўплывовы бізнэсовец і ягоныя актывы падпалі пад абмежаванні, якія анулявалі толькі ў кастрычніку 2015 года.

Перад выдачай грамадзянства Чыжоў правяраў Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі, кіраўніком якога ў той час быў Гедымінас Грына.

«Зусім не памятаю гэтай гісторыі. Калі ў ДДБ не было чаго напісаць [пра Чыжоў], то нічога і не напісалі», — паведаміў Siena былы кіраўнік ДДБ.

У Дэпартаменце па міграцыі ўдакладнілі: пры разглядзе прашэння Чыжоў аб грамадзянстве літоўскія ўлады ацэньвалі, ці ўчынялі яны міжнародныя злачынствы (генацыд, ваенныя злачынствы) і злачынствы супраць Літвы.

«У той час не было атрымана ніякай інфармацыі, якая не дазваляла б аднавіць грамадзянства Літоўскай Рэспублікі згаданым асобам», — зазначылі ў Дэпартаменце па міграцыі МУС Літвы.

У мінулым годзе каля шасцісот беларусаў былі прызнаныя пагрозай нацыянальнай бяспецы Літвы. Многім з іх не выдалі від на жыхарства або не працягнулі яго. Як тлумачыў ДДБ Літвы выданню «Люстэрка», падставай для прызнання пагрозай нацыянальнай бяспецы з’яўляецца любая праца на дзяржаву, таму што гэта знак лаяльнасці рэжыму Лукашэнкі.

Каментары9

  • Турист
    17.02.2026
    ничего схематозникам делать в ЕС.
  • %
    17.02.2026
    Ну канешне. Гэта ж не які - небудзь Вася, які калісьці кіроўцам у пажарнай працаваў, ці якая - небудзь Наста, якая у колцентры якога банка рабіла.

    Гаўнюкі
  • Žvir
    17.02.2026
    Nie zmahli dychać adnym pavietram z Cichanoŭskaj ?.. Pačali zadychacca, jak tolki jana tudy pryjechała...:))

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»48

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць