Грамадства

Памёр заснавальнік «Беларускага гістарычнага часопіса»

78‑гадовы гісторык Васіль Кушнер пайшоў з жыцця пасля працяглай хваробы.

Памёр Васіль Кушнер, заснавальнік і першы галоўны рэдактар «Беларускага гістарычнага часопіса».

78‑гадовы гісторык пайшоў з жыцця 15 лістапада 2025 года пасля працяглай хваробы.

Ён 18 гадоў (з 1993 па 2011) быў галоўным рэдактарам «Беларускага гістарычнага часопіса» — галоўнага навуковага часопіса краіны па гістарычным профілі.

Васіль Кушнер нарадзіўся ў вёсцы Малыя Жухавічы (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы некаторы час працаваў настаўнікам фізкультуры ў Аюцавіцкай васьмігадовай школе (Карэліцкі раён). У 1971 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля службы ў арміі (у 1973) паступіў у аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1977‑м абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Ваенна-патрыятычнае выхаванне і падрыхтоўка працоўных Беларусі да абароны Радзімы (1921‑1925 гг.)».

З 1978 па 1980 працаваў старшым выкладчыкам гісторыі СССР і саветнікам дэкана інстытута імя Хасэ Марці (горад Камагуэй, Куба). У кастрычніку 1980‑га вярнуўся ў Мінск. Працаваў старшым выкладчыкам кафедры гісторыі КПСС Мінскага педінстытута, потым (з 1982 года) — дацэнтам.

Ён актыўна выступаў на шматлікіх навуковых канферэнцыях, з’яўляўся старшынём Савета маладых вучоных інстытута.

У 1988 перайшоў працаваць у Міністэрства народнай адукацыі БССР, дзе быў да 1992. Спачатку быў начальнікам аддзела выкладання грамадскіх навук Галоўнага ўпраўлення вышэйшай адукацыі, потым — галоўным інспектарам Упраўлення вышэйшых навучальных устаноў і педагагічнай адукацыі.

У канцы 1990‑х Кушнер прыняў актыўны ўдзел у праекце «Славутыя імёны Бацькаўшчыны».

Быў адным з навуковых кансультантаў, а таксама аўтарам артыкулаў у «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» у 6 тамах (1994—2003) і «Беларускай энцыклапедыі» у 18 тамах (1996—2004).

У 2005 годзе выйшлі з друку вучэбныя дапаможнікі, якія ён дапамагаў рыхтаваць — «Гісторыя Беларусі: у кантэксце сусветных цывілізацый» і «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа: у кантэксце Другой сусветнай вайны».

Меў больш за 200 публікацый на беларускай, польскай, іспанскай і іншых мовах.

Кушнер працягваў працаваць і выкладчыкам. З 1988 па 2003 быў дацэнтам кафедры гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, з 2003 па 2008 — дацэнтам кафедры эканамічнай гісторыі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

Два беларускія нобелеўскія лаўрэаты сустрэліся ў Варшаве ФОТАФАКТ5

Прэзідэнцкі спартыўны клуб Дзмітрыя Лукашэнкі стварыў мерч для беларускіх ВНУ2

«Я не ведаю нічога больш страшнага, чым каханне». Пра што гаварыла Алексіевіч на Maldzis Фэсце16

Кароткі дамен Telegram перастаў працаваць па ўсім свеце4

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея3

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі10

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club6

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць