Грамадства22

Маляваныч стаў вядоўцам новага шоу

Акцёр Аляксандр Ждановіч, які больш за два дзясяткі гадоў быў Маляванычам у «Калыханцы», цяпер вядзе новую перадачу ў ютубе. Што за яна?

Аляксандр Ждановіч. Скрын відэа: MalankaAction / YouTube

Аляксандр Ждановіч стаў вядоўцам праекту «Без рэтушы», які выходзіць на ютуб-канале Malanka Action. Цяпер Маляваныч будзе ездзіць па розных краінах і знаёміць гледачоў з гісторыямі адаптацыі нашых суайчыннікаў за мяжою.

Першы выпуск прысвечаны Швецыі. За паўтара тыдня каманда наведала чатыры гарады, каб паказаць краіну з розных бакоў.

Ігар. Скрын відэа: MalankaAction / YouTube

Пачалося падарожжа з сустрэчы з Ігарам з Гродна — былым міліцыянтам, які жыве ў Швецыі ўжо амаль 20 гадоў. Мужчына пачынаў як просты рабочы на будоўлі, а цяпер кіруе ўласнай будаўнічай фірмай, якая аднаўляе масты. Ігар звазіў вядоўцу ў Ваксхольм — маляўнічае месца, якое, на яго думку, паказвае «сапраўдную Швецыю».

Людміла Хрысцесева. Скрын відэа: MalankaAction / YouTube

Мастачка Людміла Хрысцесева запрасіла Маляваныча ў кавярню, столікі якой літаральна стаяць пасярод могілак. Людміла цяпер ладзіць перформансы ў буйных музеях, ствараючы мастацтва з простых рэчаў накшталт старых гальштукаў.

Але не ўсе гісторыі ў выпуску — пра шматгадовы поспех. Каб прадэманстраваць цяжкасці, з якімі сутыкаюцца новыя эмігранты, Ждановіч адправіўся ў маленькі горад Гнеста да сям'і Кастуся і Ксеніі. Яны пераехалі тры гады таму і прайшлі праз складаны шлях: тройчы атрымлівалі адмову ў палітычным прытулку.

У гасцях у сям'і Кастуся і Ксеніі. Скрын відэа: MalankaAction / YouTube

У іх старэйшага сына рэдкае генетычнае захворванне. Але праз высокія падаткі ў Швецыі людзі маюць бясплатную якасную медыцыну для дзяцей і падтрымку ў школах, дзе нават ёсць магчымасць вывучаць беларускую мову як родную.

Завяршылася вандроўка вяртаннем у Стакгольм да сям'і дырэктаркі Цэнтра новых ідэй Лесі Руднік і яе мужа Мікалая. Яна павяла вядоўцу на блышыны рынак і расказала пра шведскія традыцыі асэнсаванага спажывання і адначасова пра супярэчнасць: пры ўсёй экалагічнай культуры шведы застаюцца адной з найбольш спажывецкіх нацый Еўропы. Жанчына таксама падзялілася сваім досведам вучобы і працы: як цяжка паступіць і чаму, нават пасля дзесяці гадоў у краіне, шведскіх сяброў звычайна няшмат.

Мікалай і Леся. Скрын відэа: MalankaAction / YouTube

Яе муж Мікалай днём працуе барберам, а ўвечары ператвараецца ў зорку скандынаўскага рэстлінгу, разбураючы стэрэатыпы пра тое, чым могуць займацца беларусы за мяжой.

Людміла Хрысцесева і Аляксандр Ждановіч на даху дома, дзе «жыў» Карлсан. Скрын відэа: MalankaAction / YouTube

У наступных выпусках аўтары абяцаюць паказаць поўнач Швецыі і пазнаёміць з іншымі цікавымі беларусамі.

Праект «Без рэтушы» выходзіў і раней, але ў іншым фармаце — фатографы Яўген Канаплёў і Юлія Лейдзік размаўлялі з вядомымі беларусамі і рабілі іх партрэты. Пасля двух сезонаў яны разышліся з каналам «Маланка».

«Мы выйшлі з гэтага саюза, таму што я (Юля) аказалася «нязручнай». Прадзюсар яшчэ з першага сезона намякаў, што лёгка знойдзе нам замену — «гэта не праблема».

Мы хочам працягнуць справу, якую рабілі з любоўю і стоадсоткавай аддачай — каб паказваць максімальна шчырыя і сапраўдныя кавалачкі з жыцця чалавека.

Мы не развітваемся. Хутка абвясцім збор сродкаў на пілотную версію новага праекту — падарожжа па ўнутраным свеце асобы», — напісалі фатографы. 

Каментары2

  • Цім
    24.11.2025
    Цікавы праект! Добра, што знайшоўся мецэнат, прадюсер для здымак такой праграмы. Усім поспеху!
  • Аналитик
    24.11.2025
    Маляваныч - легенда. Спасибо тебе за наше детство и за то, что ты сейчас не на БТ.
    Человечище!

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

Вынеслі прысуд маці, якая забіла нованароджанага сына5

Пад Брэстам кітайцы будуюць цяпліцу, дзе за агуркамі і памідорамі будзе сачыць штучны інтэлект2

Больш за 200 кліентаў пацярпелі ад фірмы «Кухні Чэры», што рэкламаваў прапагандыст Тур з жонкаю3

49‑гадовага праграміста з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе

Пісьменнік Джэфры Арчэр памёр за суткі да выхаду сваёй новай кнігі1

«Я — Джэйн Доу». Справа аб групавым згвалтаванні ў элітным універсітэце запусціла новы сусветны флэшмоб36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага16

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць