Свет11

З-за прэтэнзій Трампа на Грэнландыю ў дацкім урадзе з’явіўся асаблівы начны вартаўнік

Ён павінен падняць трывогу, калі нешта пачнецца.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

На шостым паверсе Міністэрства замежных спраў Даніі штовечар да адказнай працы прыступае дзяжурны «начны вартаўнік». Яго змена доўжыцца з 17 да 7 гадзін, піша Bild.

Гэты супрацоўнік павінен збіраць палітычныя навіны з ЗША, ацэньваць іх і раніцай здаваць справаздачу. На выпадак начнога дыпламатычнага інцыдэнту або іншых раптоўных падзей маецца спіс экстранных нумароў, каб дзяжурны мог неадкладна паведаміць ураду.

Кур’ёзнае начное дзяжурства ўвялі ў пачатку года пасля заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра тое, што ён не выключае анексіі Грэнландыі ваенным шляхам. Каб супрацоўнікам урада ў Капенгагене з-за розніцы ў часе не трэба было па начах правяраць, што там у навінах, і спатрэбіўся вартаўнік.

ЗША да гэтага часу не забыліся пра Грэнландыю

Данія і ЕС заўсёды адхілялі намеры Трампа далучыць Грэнландыю да ЗША. Сама Грэнландыя таксама не праяўляе цікавасці да гэтай ідэі. Трамп цяпер устрымліваецца ад публічных заяў на гэты конт, аднак, паводле даных Politiken, Белы дом па-ранейшаму імкнецца пашырыць свой уплыў на востраве і ўстанавіць прамыя кантакты з яго аўтаномным урадам (то-бок у абыход Капенгагена).

Прэм'ер-міністр Даніі Метэ Фрэдэрыксен нядаўна заявіла ў парламенце: «Магчыма, некаторыя адчуваюць, што мы можам уздыхнуць з палёгкай. Але я лічу: мы не можам».

Яна дадала, што насельніцтва Грэнландыі па-ранейшаму жыве ў страху перад анексіяй. Начному дзяжурнаму ў МЗС, верагодна, і далей будзе хапаць працы.

Каментары1

  • Hочной сторож
    29.11.2025
    Чем же занимаются посольство Дании в Вашингтоне и консульства в Нью-Йорке, Чикаго, Хьюстоне и Пало-Алто?

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду12

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара15

Васіль Хамутоўскі цяпер працуе трэнерам у клубе «Дынама-БДУФК»

Bloomberg: Трамп прапанаваў Зяленскаму правесці сустрэчу з Пуціным у Маскве21

Пасля поціску рукі Зяленскаму Трамп зрабіў дзіўны знак. Сацсеткі зашумелі ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё18

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць