Грамадства

Жанчына хацела купіць «гарачы тур» у Егіпет — згарэла буйная сума грошай у яе на карце

Жыхарка Салігорска страціла 7700 рублёў, калі паспрабавала купіць «гарачы тур» у Шарм-эль-Шэйх.

Жанчыну прывабіла прапанова, на якую яна натрапіла ў акаўнце псеўдатурфірмы «Квіткі ў лета» ў Instagram. Профіль, на першы погляд, падазрэнняў не выклікае: ёсць дастаткова падпісчыкаў, сторыс у замацаванні і водгукі кліентаў, паведамляе «Салігорскі тэлеканал».

Камунікацыя з «турагентам Ангелінай» вяліся выключна праз перапіску ў WhatsApp: мяркуючы па скрыншотах, махляры званкі скідвалі, выдумляючы розныя апраўданні, чаму нязручна размаўляць.

Першы плацёж у 5000 рублёў пайшоў на звычайную банкаўскую картку: тур па легендзе быў адмовачным, гэтая сума нібыта належала іншым турыстам, якія не паехалі. Астатак жанчына перавяла ўжо на нумар рахунка «турфірмы» праз АРІП.

Пасля гэтага ад Ангеліны, якая пераконвала «нічога не прыдумляць і не рабіць нервы на роўным месцы», не было ні слыху ні духу.

Акаўнт «Билеты в лето» (by_bilety) — адно з самых вядомых фэйкавых турагентстваў, беларусы трапляюцца на яго вуды не ўпершыню, нагадвае Onliner. by.

Яшчэ ў снежні 2024 года ў Гродне расследавалі аналагічны выпадак: мясцовая жыхарка пералічыла ўсё той жа Ангеліне 3300 рублёў за «пуцёўку ў Дубай», пасля чаго махляры зніклі. У кастрычніку 2025‑га by_bilety зноў актывізаваліся ў Гродне і развялі яшчэ двух жанчын на 7500 і 5199 рублёў.

На днях брэсцкая міліцыя апублікавала чорны спіс махлярскіх старонак — «Билеты в лето» там таксама ёсць. Акаўнт тым часам жывы, здаровы і некалькі разоў на дзень прапануе паляцець у Егіпет са скідкай — будзьце ўважлівыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі2

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне5

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць