Грамадства11

Мінчане трацяць на ежу 38 працэнтаў даходу

Белстат падлічыў спажывецкія выдаткі сям'і ў Мінску.

Фота: адміністрацыя Маскоўскага раёна

Паводле вынікаў выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця за дзевяць месяцаў 2025 года, сярэднія штомесячныя спажывецкія выдаткі адной хатняй гаспадаркі ў Мінску склалі 2 168,4 рубля (65 % ад усіх грашовых расходаў), паведамілі «Мінск-Навінам» у Галоўным статыстычным упраўленні сталіцы.

Найбольш значная частка расходаў, як і ў папярэднія перыяды, прыходзіцца на харчаванне: 38,3 % спажывецкіх сродкаў мінчане трацяць на прадукты і наведванне ўстаноў грамадскага харчавання. Другім па значнасці артыкулам сталі нехарчовыя тавары (31,3 %), а на аплату паслуг ідзе 28,2 % сродкаў.

З агульнага аб’ёму спажывецкіх расходаў на транспарт прыпадала 12,3 %, на аплату жылля — 8,1 %, на ахову здароўя — 6,9 %, на прадметы хатняга ўжытку, бытавую тэхніку і догляд за домам — 6,1 %, на культуру, адпачынак і спорт — 6 %, на інфармацыю і сувязь — 5,9 %.

Каментары1

  • 123
    12.12.2025
    С-стабильнасць

Цяпер чытаюць

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніцтва абароннага завода ва Украіне крала грошы на закупках брані для танкаў5

1200 метраў і від на праспект Пераможцаў. У ГЦ «Замак» нарэшце адкрыўся фуд-корт

Ціханоўская застаецца для прапаганды ворагам нумар адзін. Вось новыя метадычкі, яны датычаць партрэтаў і аховы29

Пажылая немка абакрала «мерседэс» у Гродне12

Прыгожа, але вельмі дорага. Беларуска год пражыла ў Харватыі па візе лічбавага качэўніка6

Беларуску павінны судзіць у ЗША за кантрабанду авіядэталяў у Расію, але аддзел міграцыі хоча яе як нелегалку дэпартаваць да суда1

Бягуха Марына Арзамасава трэцім разам стала маці3

Курэйчыка абвінавацілі, што ён напісаў сцэнар пра палкаводца Суворава. А як усё было?9

Праз два тыдні Лукашэнка зноў сустрэўся з паслом Венесуэлы ў Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня5

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць