Гісторыя1616

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер

У фондах Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу, сярод шэдэўраў сусветнага жывапісу і скульптуры, захоўваецца сціплая, на першы погляд, але ўнікальная для нашай гісторыі калекцыя. Гэта 73 фрагменты керамічнай кафлі XVI—XVII стагоддзяў, знойдзеныя на тэрыторыі старажытнага Навагрудка. Яны дазваляюць па-новаму паглядзець на побыт і мастацкія густы беларусаў у часы Вялікага Княства Літоўскага.

Фрагмент паліванай кафлі-каронкі з галоўкай херувіма з Навагрудка. XVII стагоддзе. Дзяржаўны Рускі музей. Фота каларызавана з дапамогай штучнага інтэлекту

У свежым нумары часопіса «Актуальныя праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва» даследчыца Алена Папова апублікавала грунтоўны аналіз гэтага збору, на што звярнуў увагу тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Гэтая калекцыя — не выпадковы трафей, а вынік карпатлівай навуковай працы. Яна трапіла ў музейныя сховішчы яшчэ ў 1979 годзе, стаўшы вынікам маштабных археалагічных экспедыцый 1950— 60‑х гадоў пад кіраўніцтвам легендарнай Фрыды Гурэвіч. Раскопкі вяліся на тэрыторыі новагародскага пасада — так званага Малога замка. І калі раней навукоўцы часцей звярталі ўвагу на дамангольскі перыяд горада, то цяперашняе даследаванне вяртае з небыцця пазнейшую эпоху — XVII стагоддзе, калі Навагрудак, хоць і саступіўшы сталічныя пазіцыі, заставаўся вірлівым цэнтрам рамяства і гандлю.

Самае цікавае ў гэтых гліняных чарапках — тое, што яны распавядаюць пра своеасаблівую «дэмакратызацыю» раскошы. Даследаванне паказала, што ў Навагрудку існавала развітая індустрыя кафлярства, якая працавала літаральна на ўсіх. Мясцовыя майстры выкарыстоўвалі адны і тыя ж драўляныя матрыцы для вытворчасці прадукцыі рознага цэнавага сегмента.

Для заможных гараджан рабілася «мураўленая» кафля, пакрытая зялёнай глазурай, а для бяднейшых слаёў — звычайная тэракотавая («чырвоная»). Такім чынам, нават у доме простага рамесніка печ магла мець тыя ж вытанчаныя рэнесансныя ўзоры, што і ў доме багатага купца, розніца была толькі ў колеры і бляску.

Кафлі XVI—XVII стагоддзяў, знойдзеныя на тэрыторыі старажытнага Навагрудка

Пры гэтым навагрудскія майстры мелі свой унікальны тэхналагічны почырк. У адрозненне ад многіх усходнееўрапейскіх калег, яны не выкарыстоўвалі ангоб — прамежкавы слой белай гліны пад глазуру. Зялёная паліва наносілася наўпрост на чырвоны чарапок, што надавала вырабам больш цёмнае, насычанае і глыбокае адценне.

Што тычыцца сюжэтаў, то навагрудская печ таго часу была сапраўднай энцыклапедыяй еўрапейскіх мастацкіх стыляў, перакладзенай на мову мясцовай культуры.

Тут можна ўбачыць адгалоскі італьянскага Рэнесансу: напрыклад, складаныя геаметрычныя сеткі, якія імітавалі «алмазны руст» (аб'ёмнае аздабленне мураваных палацаў). Сустракаюцца і матывы нідэрландскіх кветкавых нацюрмортаў — вазы з букетамі ў арачных праёмах, што было вельмі модна ў той час.

Асаблівае замілаванне выклікае тое, як мясцовыя ганчары інтэрпрэтавалі складаныя міфалагічныя вобразы. На кафлі можна знайсці, напрыклад, гіпакампаў — марскіх коней з рыбінымі хвастамі. Але калі ў Вільні ці Кракаве гэтыя істоты выяўляліся з анатамічнай дакладнасцю, уласцівай высокаму мастацтву, то ў Наваградку яны набывалі рысы наіўнага спрашчэння, ператвараючыся ў казачных персанажаў.

Пячная глазураваная кафля-каронка з Навагрудка. Першая палова XVII ст. Дзяржаўны Рускі музей

Сярод арнаментальнага россыпу вылучаецца і адзіны паліхромны (на жаль, усе фотаздымкі ў публікацыі чорна-белыя. — НН) фрагмент з выявай герба «Ляліва» — шасціканцовай зоркі над месяцам. Гэта знак прысутнасці эліты: такім гербам карысталіся магутныя роды Тышкевічаў, Глябовічаў і Манівідаў. Наяўнасць такога экзэмпляра сведчыць пра тое, што мясцовыя майстэрні выконвалі і індывідуальныя шляхецкія замовы высокага ўзроўню.

На думку даследчыцы, навагрудская кафля — гэта не правінцыйнае капіраванне заходніх узораў. Гэта прыклад жывога культурнага сінтэзу. Знаходзячыся на скрыжаванні шляхоў, беларускія майстры ўбіралі ў сябе еўрапейскія трэнды — ад арнаментаў усходніх дываноў да барочнай пышнасці, — але перапрацоўвалі іх праз прызму ўласнага бачання і тэхнічных магчымасцяў.

Менавіта ў гэтай шчырасці, у спалучэнні высокай еўрапейскай моды з непасрэднасцю народнага майстэрства і хаваецца сакрэт абаяння навагрудскай керамікі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • А дзе золата?
    12.12.2025
    Можа расказаць як рабавалі нашу спадчыну. Нават кафлю вывезлі.
  • Летува не Літва, Расея не Русь
    12.12.2025
    Вольга, запішыце: Русь- руская- русін. Да Саманазва нашае мовы- рус(ь)кая. Беларускаю нашую мову звалі толькі ў Масковіі. Масковія гэтае калі так вельмі жадаеце, Расея. І мова іх расейская. Не блытайце болей.
  • Вынікі беларушчыны
    12.12.2025
    Гісторыя: Навагрудак сталіца Літвы, дзе Міндоўг стаў каралём нашае дзяржавы.
    Сучаснасць: распавядаем аб нашай гісторыі па таму, што было вывезена ў Масковію: кнігі, крыжы, кафель

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных30

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

Кіроўцы «Яндэкс-таксі» ў Беларусі абмяркоўваюць ідэю забастоўкі 15 снежня15

Трамп: Зяленскі — адзіны, каму не падабаецца наш план заканчэння вайны16

Пра што можа расказаць унікальная кафля, вывезеная з раскопак у Навагрудку ў Піцер16

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных30

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць