Міліцыянер, які складаў палітычныя пратаколы, справакаваў аварыю ў Шаркаўшчынскім раёне
28 снежня ДАІ Віцебскай вобласці паведаміла пра ДТЗ у Шаркаўшчынскім раёне. Аварыя адбылася днём на 25‑м кіламетры аўтадарогі Н-3000 «Дзісна — Шаркаўшчына». Тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!» даведаўся, хто стаў яе ўдзельнікам.

Кіроўца 1987 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Geely, не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем Nissan, які рухаўся ў сустрэчным кірунку, пад кіраваннем 25‑гадовага кіроўцы. Абодва кіроўцы былі траўмаваныя.
Аказалася, што вінаватым кіроўцам быў супрацоўнік міліцыі — участковы, які сярод іншага адзначыўся ў раёне складаннем палітычных «адміністратывак». У яго пераламаныя ногі.
З дапамогай бота «Кіберпартызан» тэлеграм-канал змог устанавіць, што ДТЗ справакаваў участковы інспектар міліцыі Міхаіл Андрэеў. На фота ягоная белая «Geely» ляжыць у кювеце.

Момант масавай аварыі пад Смалявічамі трапіў на ВІДЭА. Адзін чалавек загінуў
Сур’ёзная аварыя здарылася пад Смалявічамі: рух за Курганам Славы ўскладнены
На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў
Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?
Каментары