«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»
На новы балет «Шчаўкунок» у Тэатры оперы і балета так шмат негатыўных водгукаў, што людзі ўжо пытаюцца ў сацсетках, ці варта загадзя здаць квіткі за 250 рублёў.

Чарговая прэм’ера «Шчаўкунка» адбылася ў Нацыянальным акадэмічным тэатр оперы і балета яшчэ 28 лістапада. Балетмайстрам, харэографам, аўтарам лібрэта стаў Ігар Колб.
Ігар Колб нарадзіўся ў Пінску і скончыў Беларускае дзяржаўнае харэаграфічнае вучылішча, яшчэ на 3 курсе пачаў выступаць на сцэне Тэатра оперы і балета ў Мінску. Але зоркай стаў у Расіі — з 1996 года ён працаваў у Санкт-Пецярбургу ў Марыінскім тэатры.
У 2022 годзе Ігар Колб — заслужаны артыст Расіі — вярнуўся ў Мінск. Тут яго зрабілі галоўным балетмайстрам. У інтэрв’ю БелТА мужчына расказваў, што прыняць прапанову было не вельмі проста — бо сям’я не хацела нікуды пераязджаць з Санкт-Пецярбургу.
Сёлета ў красавіку гледачы абураліся яго бачаннем балетаў «Балеро. Кармэн». Публіка тады палічыла, што новы балетмайстар «апаганіў святое» і патрабавалі вярнуць пастаноўку Валянціна Елізар’ева.
Цяпер жа на Ігара Колба абрынулася новая лавіна крытыкі — праз «Шчаўкунка», які традыцыйна лічыцца адным з самых навагодніх балетаў. Многія пайшлі на пастаноўку ў канцы снежня.
Вось некалькі меркаванняў беларусаў з сацыяльных сетак.
«Я марыла аб гэтым балеце некалькі гадоў. Менавіта перад Новым годам! Вядома, я прачытала масу непахвальных водгукаў аб новай пастаноўцы, але я да апошняга не тое, што верыла, але я спадзявалася, што людзі перабольшваюць. Аказалася — не. Гэта поўны правал. Гэта мне нагадала мастацкую самадзейнасць у прыгожых дэкарацыях. Нават музыка не выратавала. Яна гучала неяк ціха і невыразна».
«Агулам уражанні станоўчыя, але танец сняжынак пакінуў негатыўныя эмоцыі: вельмі моцны рассінхрон — у кагосьці нага на 90 градусаў, у кагосьці на 45, рукі розныя, хтосьці адстае, хтосьці спяшаецца. Падзенне балерыны — асобная гісторыя, вельмі спадзяюся, што з ёй усё добра. Прынц таксама быў не ў рэсурсе — заваліў балерыну, калі яна рабіла кручэнне, яны ўдарыліся нагамі. А ў цэлым было прыгожа. Але параўноўваць няма з чым».

Нехта ўсё ж спрабуе бараніць колбаўскага «Шчаўкунка»: «Усе так разбіраюцца ў балеце ў Мінску. Крытыкуюць новага «Шчаўкунка». Як футбольныя каментатары, ёй Богу. Іх бы выпусцілі, яны б станцавалі і харэаграфію б зрабілі, і дэкарацыі, яшчэ б і на арфе гралі б заадно. Выдатная сучасная пастаноўка на маю абывацельскую думку. Атрымала максімум задавальнення».
«Людзі адчайна хацелі ўбачыць тое, што бачылі шмат разоў. Не гатовы прымаць нешта новае. Мне спадабаўся «Шчаўкунок», мой шасцігадовы сын быў увогуле ў захапленні. Не ведаю… Сын сам сказаў, што будзе дакладна да самага канца, а потым яшчэ бясконца крычаў артыстам «Брава!». Гэта ягоны першы балет і я вельмі рада, што ўсё менавіта так прайшло. У новай пастаноўцы іншае бачанне і гэта трэба ўмець прыняць. Я ў шоку, што людзі пішуць такі негатыў».
Былі і водгукі захаплення, але крытыкі больш. У абмеркаванні паўдзельнічала мадэль і балерына Лізавета Арцюшэўская, якая танцуе ў новай пастаноўцы. Яна напісала ў Threads: «Я ўжо стамілася бачыць гэтыя расчараваныя каментары наконт новага «Шчаўкунка». Хіба гэта не прыгожа? Прыгожа! І выдатныя тут не толькі дэкарацыі і касцюмы».

Прэтэнзій і ёй напісалі ў каментарах шмат: «Два партнёры нясуць адну балерыну на чатырох руках? Эмм… Ну для тых, хто бачыў высокую падтрымку балерыны адным партнёрам на адной руцэ і пры гэтым ён не спатыкаўся і гледачы не баяліся, што ён сарве спіну… Не, не вельмі прыгожа, выбачайце».
«А вы пастаноўку ў Марыінцы бачылі? Тое, што я бачу на сцэне, — гэта не балет, а нейкі пілатэс, ну праўда. З элементамі забегу на кароткую дыстанцыю і з сілавым падыходам».
«Калі параўноўваць з іншымі «Шчаўкункамі», дык гэта ўвогуле не балет. Бачыла відэа, дзе дзяўчаты-сняжынкі скачуць сісоны (від скачкоў — НН), адны паднімаюць ногі на 90 градусаў, іншыя нават не імкнуцца з падлогі падняць. Пра двух прынцаў увогуле маўчу, ганьба. Прасцей схадзіць у кіно і паглядзець старыя пастаноўкі, там сапраўды атрымаць асалоду ад можна».
«Нават не ведаю, як апісаць тое, што адбываецца, каб атрымалася больш ветліва і мякка. Калі коратка — балерыны, што паўзуць на попах, і двое танцораў, якія, нібы будаўнікі, нясуць балерыну ў чатыры рукі, як насілкі з растворам. Хіба гэта балет? Вам бы балетмайстра разумнага, у якога можна было б навучыцца майстэрству… Але, на жаль…».
Былі і відэа з балета «Шчаўкунок», дзе добра бачна, што падтрымка ў артыстаў не атрымалася — але Лізавета па-філасофску кажа, што такое бывае ва ўсіх.

Усё гэта прывяло да таго, што іншыя людзі пытаюцца, ці варта здаваць квіткі і не ісці на гэты балет — не хочацца губляць грошы, тым больш, калі нехта заплаціў 250 рублёў за адно месца.
Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры
Былая балерына стала самай маладой мільярдэркай свету, якая зарабіла свой капітал самастойна
Якія спектаклі назвалі найлепшымі ў Беларусі? Падвялі вынікі Нацыянальнай тэатральнай прэміі
Чым жыве оперны спявак Сільчукоў, якога ў 2020‑м звольнілі з Вялікага тэатра за пазіцыю
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары
Он не хореограф, полез туда только потому, что танцовщик был весьма посредственный, а кушать надо после 40!
Жаль людей, которые потратились на Щелкунчика - цены театр установил негуманные - 150 - 250 рублей за места в партере, которые обычно стоят 70-90.
Свае - занядбанае .
Чужое у́ пашане .
Мир это война , Правда это ложь , Свобода это рабство , Джордж Оруэлл