У Круглянскім раёне жанчына загінула, праваліўшыся ў каналізацыйны люк
У вёсцы Храпы Круглянскага раёна мясцовы жыхар 4 студзеня знайшоў у каналізацыйным калодзежы цела жанчыны. Пра трагічны выпадак паведаміла Таварыства ратавання на водах.

Здымак ілюстрацыйны
Паводле звестак ратавальнікаў, загінулай была жанчына 1968 года нараджэння. Яна знаходзілася ў калодзежы на глыбіні каля трох метраў і была апранутая ў верхняе адзенне.
Дакладныя абставіны гэтай смерці пакуль невядомыя.
Каментары