У Шумілінскім раёне мужчына праз рэўнасць спаліў чужую хату з выпадковым чалавекам
Трагедыя адбылася пасля застолля, калі кампанія разышлася.

СК завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб забойстве і падпале ў Шумілінскім раёне. Ахвярай стаў 60‑гадовы мужчына, які наогул не быў датычны да канфлікту.
Трагедыя пачалася з застолля, пасля якога кампанія разышлася. Ноччу 52‑гадовы мужчына прачнуўся і не знайшоў побач сваю сужыцельку. Мужчына падумаў, што жанчына засталася ў гаспадара хаты, дзе яны выпівалі ўдзень.
Аслеплены рэўнасцю, ён вярнуўся да чужога дома, падпаліў абрус на верандзе і спакойна пайшоў спаць. Як высветлілася пазней, яго каханай у гэтым доме наогул не было.
Гаспадара падпаленай хаты ўдалося выратаваць, аднак ягоны госць, 60‑гадовы мужчына, які застаўся пераначаваць, загінуў ад атручвання чадным газам.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары