Здарэнне адбылося напярэдадні ў мінскай Кунцаўшчыне.

17‑гадовы хлопец на самакаце, рухаючыся па рэгуляваным пешаходным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора паблізу скрыжавання вуліц Казіміроўская і Кунцаўшчына, не спыніўся і не прапусціў аўтамабіль Belgee, паведамляе ДАІ.
У выніку ён урэзаўся ў яго.
Хлопца адправілі ў медыцынскую ўстанову для абследавання.
Каментары