Грамадства2222

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч

Калі яны пабачылі дым з вокнаў, то кінуліся ратаваць сваіх катоў, Жопіка і Лізу.

Алена Аскерка і Крыстаф Лебапа

Беларускія айцішнікі Алена Аскерка і Крыстаф Лебапа жывуць у Варшаве. Перабраліся з Мінска пяць гадоў таму, увесь гэты час здымалі адну і тую аднапакаёвую кватэру. Алена часова не працуе, шукае новае месца.

15 красавіка, дзень нараджэння Крыстафа, яны запомняць надоўга. Увечары пайшлі ў краму па прадукты, а калі праз паўгадзіны вярталіся, то пабачылі чорны дым, які ішоў з іх акна.

Алена і Крыстаф пазванілі пажарным і кінуліся ў кватэру, каб уратаваць сваіх двух катоў — якія пераехалі з імі з Беларусі.

Кажуць, што Жопік выйшаў адразу, як толькі яго паклікалі. У яго абгарэла лапка. А Ліза не адгукалася. Гаспадарам давялося некалькі разоў выбягаць на лесвічную пляцоўку, каб падыхаць паветрам, а пасля вяртацца назад у ахопленую агнём кватэру. Нарэшце знайшлі і другую котку, яна ляжала на кухні і не рухалася.

У выніку абодвух катоў адвезлі ў ветэрынарную клініку. Іх змясцілі ў кіслародныя боксы, бо былі пашкоджаныя дыхальныя шляхі.

Пажарныя прыехалі праз пяць хвілін і ўзяліся тушыць агонь. Яны далі рады, аднак, па словах Алены, згарэла каля 95% рэчаў — і тэхніка, і адзенне, і дакументы, і грошы.

У Алены былі два беларускія пашпарты, звычайны і біяметрычны. Адзін з іх згарэў. Таксама згарэў беларускі пашпарт Крыстафа, але ў яго ёсць і польскае грамадзянства.

Ратавальнікі патлумачылі беларусам, што прычынай пажару мог стаць акумулятар пыласоса, аднак у афіцыйным дакуменце не сталі канкрэтызаваць — проста пазначылі, што загарэўся нейкі бытавы прыбор.

На месца здарэння прыехала і гаспадыня кватэры. Сама нерухомасць застрахаваная, як і рэчы гаспадыні. А вось наконт рэчаў беларусаў пытанні — хутчэй за ўсё, яны не трапляюць пад страхавое пакрыццё. Дый увогуле няясна, ці не зробяць іх саміх вінаватымі ў пажары.

Цяпер Алена і Крыстаф жывуць у сяброў. Яны адкрылі збор — грошы трэба і на арэнду жылля, і на куплю новых рэчаў, і, канечне, на лячэнне катоў.

На працягу першага дня беларусаў падтрымала амаль 1000 чалавек. Ужо сабрана амаль $17 тысяч, хоць спачатку арыенцірам яны пазначалі $10 тысяч. Збор працягваецца.

«Нам параілі абнавіць суму збору, бо людзі неверагодна спагадлівыя, і мы ўжо набліжаліся да першапачатковай сумы. У нас няма мэты ні аднавіць тое, што было, ні тым больш зарабіць, але гэта неверагодная падтрымка і хоць нейкае адчуванне бяспекі. Мы не можам паверыць у тую падтрымку, якую атрымліваем сёння ад людзей. Хоць, вядома, хацелася б, каб з намі гэтага ніколі не здарылася», — кажа Алена.

Лізу давялося пакінуць у стацыянары з кропельніцай для нырак і ў кіслародным боксе, бо ёй стала горш. А вось Жопік стабільны, хоць і вельмі напалоханы.

Дапамагчы беларусам і іх катам можна тут.

Каментары22

  • реально жопик
    18.04.2026
    тут херачишь как черт по 12 часов, на всем экономишь, а достаточно купить за косарь пылесос и чтоб хата с каким ни барахлом сгорела.
    я то все пониамаю, но они хотят по фейсбуку типа 35000, еще в одном месте 50000 и еще гдето оказывается 10000 баксов . и постить сборы на каждом столбу не прекращают .
    внатуре вам трампов в каждый двор не хватает
  • Эдвард
    18.04.2026
    если каждую историю в таком ключе публиковать, то теряется фокус на тех, кто реально пострадал в политическом плане. То есть, да, помощь должна направляться туда, где она действительно спасает жизнь или восстанавливает здоровье. В противном случае, это обесценивает саму идею поддержки и борьбы.
  • Алесь.
    18.04.2026
    У той час, як сотні тысячаў беларусаў вельмі цяжка выжываюць, бо трапілі не па сваёй волі ў іншыя краіны, на "жопіка" хутка збіраюць суму сярэдняга гадавога заробка ў Польшчы.
    Бо жывёлы, мусіць, то цяпер каштуюць больш, чым людзі. А калі размова ідзе пра беларусаў, то гэта раней было - "людзьмі звацца". Цяпер іншыя часы.

Цяпер чытаюць

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк — Андрэевай: Хвала Вам, Кацярына! У Вас выдатны муж27

Іллю Протаса прызналі найлепшым навічком АХЛ2

У ЗША арыштавалі спецназаўца, які зарабіў $400 тысяч на стаўцы, што арыштуюць Мадура7

«Навошта гэта мне?» Трамп выключыў ядзерны ўдар па Іране і абвясціў аб падаўжэнні перамір'я паміж Ізраілем і Ліванам1

Перыменапаўза ў 30 гадоў: новае даследаванне паказала, што з ёй сутыкаецца больш за палову жанчын2

Памёр Уладзімір Куліковіч4

«Кавалачак пальца застаўся ў рукавіцы». Гісторыя мінчанкі, якую ў скверы ўкусіў чужы сабака2

У Літве апублікавалі шэраг архіўных спраў з фотаздымкамі Яна Булгака

На Венецыянскім біенале вырашылі сёлета зноў адкрыць расійскі павільён. Еўрасаюз пагражае адклікаць фінансаванне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго6

«Даў усім па гранаце і сказаў: «Ведаеце, што рабіць». Літовец, які ваяваў з Лазоўскім, напісаў пранізлівы ўспамін пра яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць