За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці падраздзяленні МНС 48 разоў выязджалі на розныя выклікі. Сярод іх — 9 выпадкаў узгарання сухой расліннасці і адзін лясны пажар. У выніку агонь пашкодзіў больш за 1,2 гектара тэрыторыі.

Ратавальнікі падкрэсліваюць, што выпальванне сухой расліннасці строга забароненае. За парушэнне гэтага правіла прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць — штраф ад 10 да 30 базавых адзінак (прыкладна ад 450 да 1350 рублёў). Калі ж у выніку ўзгарання будзе нанесена значная шкода, можа наступіць і крымінальная адказнасць.
Таксама ў МНС раяць у сухое і ветранае надвор’е не распальваць вогнішчы і не выкарыстоўваць адкрыты агонь.
Пакуль наведванне лясоў у Беларусі не забаронена, але ў шэрагу рэгіёнаў уведзены абмежаванні. Яны дзейнічаюць па ўсёй Гродзенскай вобласці, амаль ва ўсёй Брэсцкай, а таксама ў асобных раёнах Мінскай і Гомельскай абласцей.
Каментары