Служба бяспекі Украіны паведаміла пра правядзенне спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі акупаванага Крыма, у выніку якой былі пашкоджаныя некалькі расійскіх вайсковых аб'ектаў, у тым ліку і тры караблі рознага тыпу.

Па інфарцыі СБУ, удалося паразіць тры расійскія вайсковыя судны, у тым ліку вялікія дэсантныя караблі «Ямал» і «Азоў», а таксама яшчэ адзін карабель, тып якога не ўдакладняецца. Акрамя таго, паведамляецца пра магчымыя пашкоджанні супрацьдыверсійнага катара.
Таксама пад удар трапілі іншыя аб’екты: элементы сістэм сувязі, радыёлакацыйная станцыя і паліўныя рэзервуары на нафтабазе. Усё гэта звязана з вайсковай інфраструктурай і лагістыкай.
Такія дзеянні накіраваныя на аслабленне вайсковага патэнцыялу Расіі, у тым ліку яе флоту, і на парушэнне забеспячэння войскаў.
Каментары