15 студзеня прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер сустрэўся з Марыяй Калеснікавай. Ён прыняў яе ў сваёй рэзідэнцыі ў палацы Бельвю, піша DW.

«Цудоўна зноў бачыць вас на волі», — сказаў перад журналістамі Франк-Вальтэр Штайнмаер Марыі Калеснікавай.


Калеснікава пакінула запіс у кнізе ганаровых гасцей, дзе раней такі ж запіс пакідала нобелеўская лаўрэатка ў літаратуры Святлана Алексіевіч.
13 снежня 2025 года Марыю Калеснікаву вызвалілі пасля перамоў з ЗША разам са 122 іншымі палітычнымі зняволенымі. Беларускія ўлады вывезлі іх ва Украіну, пасля яны змаглі з’ехаць у краіны ЕС. Марыю Калеснікаву і Віктара Бабарыку афіцыйна прыняла Германія.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары