Свет88

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю

Развязаўшы вайну ва Украіне і ідучы на эскалацыю з краінамі НАТА, Уладзімір Пуцін рызыкуе атрымаць ядзерны арсенал ЗША проста каля межаў Расіі. І побач з Беларуссю.

Літва ўжо вядзе афіцыйныя перагаворы з Вашынгтонам пра магчымае размяшчэнне амерыканскай ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі. Пра гэта журналістам паведаміў міністр нацыянальнай абароны краіны Робертас Каўнас, піша Politico.

Літва вядзе перамовы з ЗША аб патэнцыйным размяшчэнні амерыканскай ядзернай зброі на сваёй тэрыторыі. «Абмеркаванні працягваюцца», — сказаў журналістам міністр нацыянальнай абароны Літвы Робертас Каўнас.

«Financial Times» на гэтым тыдні паведаміла, што амерыканскія чыноўнікі вядуць перамовы аб разгортванні ядзерных боегаловак і бамбавікоў у краінах на ўсходнім флангу НАТА. Амерыканская ядзерная зброя ў цяперашні час захоўваецца на вайсковых аб'ектах у Германіі, Бельгіі, Італіі, Турцыі, Нідэрландах і Вялікабрытаніі.

Паводле інфармацыі выдання Financial Times, ЗША разглядаюць сцэнарый з разгортваннем ядзернай зброі ў тых еўрапейскіх краінах НАТА, якія да гэтага часу не былі задзейнічаныя ў гэтай праграме.

Гэты крок закліканы пераканаць саюзнікаў, што скарачэнне звычайнай вайсковай падтрымкі з боку Вашынгтона не аслабіць іх бяспеку. Як паведамляюць тры крыніцы газеты, гаворка ідзе пра размяшчэнне амерыканскіх самалётаў, здольных несці ядзерныя зарады. «Літва, безумоўна, не стаіць у баку», — сказаў Каўнас.

Каб зрабіць такое размяшчэнне магчымым, Вільнюс выказаў гатоўнасць перагледзець уласную Канстытуцыю, якая на сёння забараняе знаходжанне зброі масавага знішчэння ў межах краіны. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ўжо дапусціў унясенне змяненняў у Асноўны закон, спасылаючыся на пытанні бяспекі ў рэгіёне.

Каментары8

  • Х
    04.06.2026
    Во! І ў двары ЕГУ шахту выкапаць!
  • Вось гэта паварот
    04.06.2026
    А рэферэндум аб адмене на забарону ядзернай зброі таксама будзе, як у лукашэнкаўскай Беларусі?
  • Літвін зь Мёрау́
    04.06.2026
    невыканальны кошт

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову67

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

«Мы рэкамендуем не хлусіць». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра поспехі і праблемы з легалізацыяй беларусаў у розных краінах3

Нашчадкі Залатой Арды. Як Казахстан пры прэзідэнце Такаеве праводзіць «рэбрэндынг» сваёй гісторыі12

Украінскі беспілотнік паспяхова ўдарыў па Омскім НПЗ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць