Свет104104

Пасол РФ у Беларусі пра расіян і беларусаў: Мы і ёсць адзіны народ

Расійскі пасол у Беларусі Барыс Грызлоў выступіў з чарговымі заявамі, якія фактычна адмаўляюць беларусам у самабытнасці. Ён проста заявіў, што не бачыць розніцы паміж расіянамі і беларусамі і заклікаў да далейшай інтэграцыі.

Барыс Грызлоў. Фота: Адзіная Расія

Масква і Мінск маюць аднолькавыя пазіцыі па ўсіх пытаннях двухбаковых і міжнародных адносін, кажа Грызлоў. Праз гэта, заявіў ён, «пра расіян і беларусаў нельга казаць паасобна, у адрыве адзін ад аднаго».

«У гэтым сэнсе мы і ёсць адзіны народ — аднолькава думаем, марым, спадзяёмся, жывём падобныя жыцці, вядзём падобны лад жыцця. Не лічу, што паміж нашымі народамі карэктна праводзіць водападзел і казаць пра адрозненні як такія.

Расія — гэта шматнацыянальная краіна, гэта дом, у тым ліку і для беларусаў, соцень іншых народаў. У сваю чаргу, у Беларусі пражывае даволі шмат расіян.

Таму як можна казаць, што мы чымсьці адрозніваемся? Тэзіс «Дзве краіны — адна Айчына» як мага лепш фармуе разуменне нашага адзінства, заснаванага на агульных гістарычных каранях, памяці, рэлігіі і працяглым сумесным пражыванні ў агульных межах», — кажа Грызлоў.

Паводле яго слоў тое, што Беларусь не стала Украінай, не азначае, што з Беларусі не спрабуюць Украіну зрабіць.

«У гібрыднай агрэсіі, развязанай заходнімі элітамі супраць Расіі, галоўным прынцыпам і мадэллю паводзін застаецца старажытнае «падзяляй і ўладар». Гэта небяспечная гульня, накіраваная таксама супраць саюза Расіі і Беларусі, закліканая сфармаваць у брацкага беларускага народа фальшывы вобраз варожага моцнага суседа, які марыць (не зусім зразумела — навошта) падпарадкаваць і захапіць», — гаворыць пасол.

Ворагі хочуць разбурыць саюз Расіі і Беларусі, кажа Грызлоў. «У гэтым кантэксце вельмі важна не дазволіць нашым нядобразычліўцам «замыліць» і сказіць сапраўдныя, дэталёва выкладзеныя ў навуковых працах факты нашай агульнай гісторыі, якія наглядна і дакладна паказваюць, што саюз Расіі і Беларусі абумоўлены зусім не часовымі палітычнымі меркаваннямі, не імгненнымі эканамічнымі інтарэсамі, а самой сутнасцю ўзаемаадносін нашых народаў і краін», — гаворыць ён.

Каментары104

  • русский лукашенко за!
    08.02.2026
    И лукашенко отрицает самобытность беларусов. Считает беларусрв теми же россиянами. А всё самобытное и беларуское уничтожает 31 год подряд, записав в экстремистское.
  • лапата
    08.02.2026
    пайшоў бы ты на***, адзінародзец маскальскі
  • Маскавіт давёў да шаленства
    08.02.2026
    Тамбоўскі воўк табе "адзін нарот", пачвара ардынская!

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба2

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

Чаму амерыканцы так ірвуцца на Месяц, што там будуць здабываць? І што да таго беларусам? Тлумачыць беларускі астрафізік17

Астранаўты з «Артэміды-II» зрабілі ўнікальныя ФОТЫ Месяца4

Памёр Генадзь Цярэня4

УСУ зноў атакавалі порт Усць-Луга: пашкоджаныя тры рэзервуары5

Каталіцкі святар з Вілейшчыны сустрэў Вялікдзень за кратамі. Што пра яго вядома?3

Нечакана памёр 35‑гадовы музыка Дзмітрый Пісанік — баяніст гурта «Неба Sound»5

Таямніча прапаў 23‑гадовы «герой Расіі»6

У Віцебску дзяўчына зачыніла сабаку ў камеры захавання. Яе шукае міліцыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба2

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць