Свет66

Стала вядома, хто будзе прадстаўляць Украіну на Еўрабачанні-2026

Члены журы аддалі спявачцы максімальныя 10 балаў, ад гледачоў яна таксама атрымала 10, піша «Суспільне».

Што вядома пра Leléka

Leléka — псеўданім украінскай спявачкі, аранжыроўшчыцы і кінакампазітаркі Вікторыі Лялека.

Нарадзілася яна ў горадзе Шахцёрскае на Днепрапятроўшчыне. Скончыла Нацыянальны ўніверсітэт тэатра, кіно і тэлебачання імя І. К. Карпенкі-Карага ў Кіеве; падчас навучання працавала акторкай у Маладым тэатры. У 2016 годзе пераехала ў Берлін, дзе заснавала этна-джазавы гурт Leléka, вывучала джазавы вакал у кансерваторыі Дрэздэна і пасля атрымала магістарскую адукацыю па кінакампазіцыі.

Паралельна развівае сольны арт-праект Donba₴grl, а ва Украіне таксама вядомая як аўтарка музыкі да серыяла «І будуць людзі».

Песня «Ridnym» распавядае пра ўнутраны стан змен, прыняцце страху і рух наперад у момант, калі звыклыя апоры знікаюць. У кампазіцыі спалучаюцца фолк-джазавыя элементы, арт-поп і электроннае гучанне, а таксама струнны аркестр і бандура.

Пра «Еўрабачанне-2026»

Юбілейны, 70‑ы песенны конкурс «Еўрабачанне» пройдзе ў Вене. Фінал запланаваны на 16 мая.

Удзел у спаборніцтве возьмуць 35 краін, 30 з якіх будуць змагацца ў паўфіналах.

Беларусь не будзе ўдзельнічаць у «Еўрабачанні-2026», паколькі Белтэлерадыёкампанія застаецца пад санкцыямі Еўрапейскага вяшчальнага саюза. У 2021 годзе краіну пазбавілі сяброўства ў арганізацыі праз парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі супраць медыя. Хоць першапачатковы тэрмін бана складаў тры гады, у 2024 годзе саюз зрабіў ізаляцыю бестэрміновай, заявіўшы, што сітуацыя са свабодай слова ў Беларусі не палепшылася. 

Каментары6

  • Дэнс
    08.02.2026
    Украiна, а дзе пра Польшчу, Лiтву, Латвiю... у нас i iншыя суседзi ёсць. Чаму гэта такая асаблiвая краiна. У Польшчы зараз куды больш беларусаў жыве, таму актуальней што там у Польшчы. Чаму так непрапарцыйна шмат тэм з Украiнай павязаных
  • ураура
    08.02.2026
    Вельмі задаволеная тым, што яна выйграла!!
  • ураура
    08.02.2026
    Дэнс, мабыць таму што ў іх яшчэ не было выбараў кандыдатаў?)

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяніна, які жыў у Жлобіне, асудзілі па трох палітычных артыкулах за каментары ў тэлеграме

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць