Аўто55

У Беларусі прапанавалі абмежаваць продаж аўто, увезеных з-за мяжы

Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА) выступіла з ініцыятывай, накіраванай на барацьбу з камерцыйным імпартам пад выглядам увозу для асабістага карыстання. Асацыяцыя прапанавала ўвесці абмежаванні на перапродаж аўтамабіляў, увезеных у краіну фізічнымі асобамі, піша «Точка». 

У чым сутнасць прапановы

Як растлумачыў кіраўнік БАА Сяргей Варывода, прапанова прадугледжвае ўвядзенне правіла, аналагічнага таму, што дзейнічае ў Расіі.

Плануецца: калі аўтамабіль, увезены фізічнай асобай, прададуць на працягу першага года, з уладальніка будзе спаганяцца павышаны ўтылізацыйны збор, роўны таму, які плацяць камерцыйныя імпарцёры.

На думку асацыяцыі, такая мера дапаможа абмежаваць практыку масавага ўвозу машын пад выглядам асабістага карыстання з мэтай іх наступнага перапродажу.

Чаму пра гэта сталі гаварыць

Статыстыка БАА паказвае такую дынаміку. Восенню 2025 года з 27,2 тыс. аўтамабіляў, увезеных фізічнымі асобамі, 18 тыс. змянілі ўладальніка ў першыя 2—3 месяцы. Эксперты асацыяцыі лічаць, што толькі каля 32% гэтых машын рэальна ўвозіліся для асабістага выкарыстання, астатнія сталі інструментам схаванага камерцыйнага імпарту.

Згодна з данымі, агучанымі дырэктарам «БАА-Кансалт» Дзмітрыем Яротам, імпарт фізічнымі асобамі за мінулы год вырас на 19%, у той час як увоз юрыдычнымі асобамі павялічыўся ўсяго на 1%.

У выніку доля фізічных асоб у структуры імпарту легкавых аўтамабіляў у 2025 годзе дасягнула 59%, перавысіўшы долю юрыдычных асоб (41%).

Каментары5

  • Янка
    29.01.2026
    Синий трактор , проблема не ў гэтым, а ў існаванні шматлікіх пабораў для афіцыйных імпарцёраў аўтамабіляў, якія парушаюць гандлёвыя дамовы Беларусі. Напрыклад зніжаны ПДВ 10 адсоткаў на прадукцыю менавіта Belgee парушае ўсе магчымыя дамовы аб вольным гандлі. А г.з. утылізацыйны збор, памер якога і фактычны накірунак выкарыстання якога ня маюць нічога супольнага з пераадольваннем экалагічных наступстваў, і які не бярэцца з беларускіх вытворцаў - гэта ў чыстым выглядзе дадатковая імпартная мыта, на якую гандлёвыя партнёры Беларусі маюць поўнае права адказаць сустрэчнымі мытамі
  • читаем глазами
    29.01.2026
    Синий трактор , перекупам спать не дают
  • Думаем галавою
    29.01.2026
    читаем глазами, а гэтая асацыяцыя чэсныя вытворцы і ніякія не перакупы. праўда?

Цяпер чытаюць

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч расказаў пра «дэструктыўныя элементы», якія спрабуюць вярнуцца ў Беларусь пры дапамозе мяккай сілы13

Хто выйграе ад вайны ў Персідскім заліве? Аман

Што цяпер з дзяўчынай, на якую ўпала глыба снегу з даху Dana Mall3

Беларусы не купляюць кнігі па-беларуску. Хто вінаваты?19

«4500 рублёў за два тыдні — і нават кава з пакеціка». Беларуска раскрытыкавала санаторый «Радон»8

Абвешчаны шорт-ліст першай Букераўскай прэміі для дзяцей. У журы — таксама дзеці

Разбіты бюст, парашутысты, архіўныя нумары. Што паказваюць і расказваюць на выставе да 120‑годдзя «Нашай Нівы»8

Скінуў на знаёмага 50‑кілаграмовы камень — на Віцебшчыне раскрылі забойства сямігадовай даўніны1

Забудоўшчык прэміяльнага квартала Depo ў Мінску расказаў, колькі ўсяго кватэр будзе ў гэтым ЖК1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»13

«Я яму што, чамадан?» Зяленскі назваў выказванні Лукашэнкі «засмечваннем інфармацыйнай прасторы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць