Беларускае тэлебачанне паведаміла, што пасля абмену ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй, які адбыўся 5 лютага праз тэрыторыю Гомельскай вобласці, частка расіян «была адразу размешчана ў медыцынскай установе Гомельскай вобласці».

Бальніца не была названая, але «Флагшток» высветліў, якая гэта бальніца. Гэта Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі, якая знаходзіцца па вуліцы Камісарава, 13. На кадрах сапраўды можна пазнаць дваровую прастору і стары корпус БХМД побач з цэнтральным паркам.
Адзін з медыкаў загадчык таксікалагічнага аддзялення Валерый Стома расказаў пра лячэнне вайскоўцаў.
Па словах медыка, у аднаго з пацыентаў стан пры паступленні быў крытычны, і яму правялі аперацыю: «Пры дыягностыцы быў выяўлены ўнутрыбрушны крывацёк з двухфазным разрывам селязёнкі. Па экстраных паказаннях было выканана аператыўнае ўмяшанне, аказана неабходная медыцынская дапамога».
Іншы з пацыентаў перанёс вострае парушэнне мазгавога кровазвароту.
Каментары