Свет2929

«Заняпад — гэта выбар». Марка Рубіа ў Мюнхене заклікаў Захад прызнаць памылкі і абнавіць сусветны парадак

Дзяржсакратар ЗША на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы заявіў, што Захад дапусціў стратэгічныя пралікі ў пытаннях свабоднага гандлю, кліматычнай палітыкі і міграцыі, піша Bild.

Марка Рубіа і канцлер Германіі Фрыдрых Мерц. Фота: Sean Gallup / Getty Images

Паводле яго слоў, краіны «разам здзейснілі гэтыя памылкі», перадаўшы частку суверэнітэту міжнародным структурам, паддаўшыся «кліматычнай секце і беспрэцэдэнтнай масавай міграцыі». 

«Нацыянальная бяспека — гэта не проста тэхнічнае пытанне. Колькі мы трацім на ўзбраенне, як мы яго выкарыстоўваем — гэта важныя пытанні, але не самыя ключавыя. Ключавое пытанне, на якое мы павінны адказаць: што менавіта мы абараняем? Арміі змагаюцца за людзей, арміі змагаюцца за нацыі, арміі змагаюцца за лад жыцця», — адзначыў Рубіа. 

Кіраўнік Дзярждэпартамента таксама заклікаў рэфармаваць міжнародныя інстытуты, а не ліквідаваць іх. ААН, на яго думку, здольная прыносіць карысць, але так і не змагла вырашыць ключавыя крызісы.

Ён нагадаў, што ў пытаннях перамір'я ў Газе і перамоў па Украіне спатрэбілася амерыканскае лідарства. 

«Заняпад — гэта выбар. ЗША не хочуць быць кіраўнікамі кантраляванага заняпаду і разлічваюць на моцных саюзнікаў», — рэзюмаваў Рубіа.

Каментары29

  • што ужо не так з кліматычнай палітыкай?
    14.02.2026
    Не падабаецца, што Еўропа ўпэўнена злазіць з іглы выкапневага паліва, так?
  • Ну-ну
    14.02.2026
    >беспрэцэдэнтнай масавай міграцыі.

    А тым часам трохі імёнаў ключавых фігураў MAGA і іжэ зь імі:
    – Мэланія Трамп, у дзявоцтве Кнаўс. Камэнтары хіба лішнія.
    – Уша Вэнс, у дзявоцтве Уша Бала Чыкулуры.
    – Мадгу Гатумукала. Камэнтары хіба лішнія. Тыповы ўайт англа-амэрыкан з крыві і косьці.
    – Кэш Патэл. Таксама абсалютна не мігрант.
    – Ілан Маск. Таксама дужа-дужа карэнны амэрыканец.
    – Пэтэр Тыль. Даўні сябар і мэнтар Вэнса, мігрант зь Нямеччыны. Дарэчы, мае дужа цікавую (з пункту гледжаньня MAGA-сэкты) арыентацыю.
    – Нік Фуэнтэс. Ганаровы носьбіт вельмі традыцыйнага і англаамэрыканскага прозьвішча і па сумяшчальніцтве сын эмігранта з Мэксыкі.
  • Žvir
    14.02.2026
    Niejkaja šyfroŭka, nasamreč, a nie zvarot.
    Razumieć pad tymi słovami možna što zaŭhodna, i prymianić da čaho zaŭhodna, i ŭ luboj pozie...

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі47

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць