Аварыя адбылася сёння ноччу каля 2:30 у Лёзненскім раёне, на 115 кіламетры аўтадарогі М-8.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 24‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen Caddy не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з аўтамабілем МАN.


У выніку ДТЗ кіроўца легкавога аўтамабіля ад атрыманых траўм памёр на месцы здарэння.
Каментары