Грамадства

Беларус тры гады развіваў кебабную на рынку ў Варшаве. А цяпер яе хочуць знесці

Аляксей разам з партнёрамі адкрыў кебабную ў Варшаве і тры гады спрабаваў утрымаць яе. Нядаўна ён выпадкова даведаўся, што тэрыторыю, дзе працуе яго бізнэс і дзясяткі іншых, могуць ачысціць ужо праз паўгода. Прадпрымальнікі валодаюць павільёнамі, але не зямлёй, на якой яны стаяць. Сваёй гісторыяй беларус падзяліўся з Most.

кебаб
Аляксей. Фота: Most

«Ведаў, што мой напой будзе людзям неяк дапамагаць»

Midas Kebab — гэта невялікая кебабная на варшаўскім рынку. Яе саўладальнік і кухар — Аляксей, беларус, які пераехаў у Польшчу ў 2020 годзе. Да гэтага ён працаваў у сямейным бізнэсе, гандляваў кнігамі і канцтаварамі, але любіў гатаваць для сяброў і сям’і, таму заўсёды хацеў звязаць сваё жыццё з кухняй.

Калі Аляксей толькі пераехаў у Польшчу, ён вырашыў гатаваць і бясплатна раздаваць імбірныя напоі. Так ён спрабаваў быць карысным у новым для сябе месцы і неяк аддзячыць людзям вакол. Яго галоўнымі спажыўцамі сталі бяздомныя людзі і ўдзельнікі вулічных акцый.

«Было холадна, і я ведаў, што мой напой будзе людзям неяк дапамагаць», — успамінае Аляксей.

Гэтым ён займаўся амаль два гады, жывучы на ўласныя ашчаджэнні.

кебаб
Фота: Most

«За ўсё жыццё два-тры кебабы скруціў. І кожны быў горшы за папярэдні»

Праз знаёмых Аляксей трапляў на фестывалі, дзе гатаваў напоі і вегетарыянскую ежу. Там ён зразумеў, што можа працаваць з вялікай колькасцю людзей.

Пазней знаёмы прапанаваў яму выкупіць шапік на рынку і адкрыць кебабную. Такога досведу ў беларуса не было.

«За ўсё жыццё я да таго моманту, можа, два-тры кебабы скруціў. І кожны з іх быў горшы за папярэдні», — прызнаецца ён.

кебаб
Аляксей. Фота: Most

Аляксей узяў на сябе фізічную працу. Пачынаў з мыцця посуду і называе гэта адной з найлепшых прац у жыцці. Потым стаў кухарам. У першы дзень працы, не маючы досведу, ён прыгатаваў каля 150 кебабаў. Пабіць гэты рэкорд так і не ўдалося, але з кожным днём кебабы рабіліся ўсё смачнейшымі.

На рынку няма выпадковых людзей

З самага пачатку Midas Kebab працуе на невялікім рынку на вуліцы Пулаўскай у Варшаве. Аляксей кажа, што шмат каму такая лакацыя падаецца мінусам: не цэнтр, стары базарчык без турыстычнага патоку. Але для яго і суседзяў усё выглядае інакш: мясцовым жыхарам не трэба ехаць праз увесь горад, каб пакаштаваць любімых страў. Яны могуць выйсці з кватэры ў тапачках і купіць што хочуць. Паводле слоў Аляксея, людзі прыходзяць сюды не толькі па ежу, але і таму, што ведаюць тых, хто тут працуе.

кебаб
Фота: Most

На рынку сабраліся прадпрымальнікі, для якіх іх малыя гастранамічныя бізнэсы — гэта справа жыцця. Аляксей пералічвае суседзяў і падкрэслівае, што тут няма выпадковых людзей.

«Грузінская кухня тут адна з найлепшых, якую я еў у жыцці. Украінскія варэнікі — таксама. Сушы тут гатуе японец, які ўжо 15 гадоў працуе на гэтым месцы і нікуды не хоча сыходзіць».

кебаб
Фота: Most

Месца, якому адлічылі час

Нядаўна Аляксей і яго суседзі выпадкова даведаліся, што рынак, дзе яны працуюць, могуць зруйнаваць. Чуткі з’явіліся напрыканцы 2025 года. А закрыццё нібыта запланавана ўжо на 2026 год. Афіцыйных дакументаў прадпрымальнікам не паказалі.

Аляксей сам пайшоў у адміністрацыю і спытаў, ці праўда, што тэрыторыю будуць расчышчаць. Там пацвердзілі, што знос магчымы, але дакладных дат не назвалі.

«Пра гэта ніхто не папярэджваў. Але па паперах усё зроблена граматна», — кажа ён.

кебаб
Фота: Most

Прадпрымальнікі павінны будуць нават самі разабраць свае павільёны за ўласныя грошы.

Ва ўласнасці бізнэсменаў толькі самі памяшканні, але не зямля, на якой яны стаяць. Гэта азначае, што пасля зносу яны застануцца без месца для працы і без кампенсацыі. А фінансавая сітуацыя ў многіх і без таго складаная.

Аляксей тлумачыць, што ў іх таксама няма рэсурсаў, каб з’ехаць і пачаць усё з нуля ў іншым месцы. Грошай на арэнду новай кропкі таксама няма. Бізнэс трымаецца, але не прыносіць дастатковага прыбытку, каб назапасіць нешта на пераезд. Таму знос для іх — гэта рэальная пагроза знікнення бізнэсу.

Аляксей падкрэслівае, што для яго важна гаварыць не толькі пра Midas Kebab. Ён кажа, што пад пагрозай апынуліся і іншыя малыя бізнэсы, якія працуюць у такіх месцах.

«Я хачу папрасіць падтрымаць малы бізнэс. Калі ў вас ёсць магчымасць схадзіць да кагосьці маленькага, не самага прыгожага, але да чалавека, які любіць сваю працу, падтрымайце яго, калі ласка», — кажа ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі31

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні24

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць24

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі31

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць