П'яны 17‑гадовы падлетак у Мінску разбіў BMW, а потым заснуў у ім
Хлопец спачатку прабраўся на службовую паркоўку і спрабаваў адчыніць багажнік.

Потым разбіў шкло, нанёс дзясяткі ўдараў па кузаве і кідаў у аўто цэглу, дарожныя знакі, а таксама мяшок з пясчана-солевай сумессю, паведамляе СК.
У выніку ён пралез у салон праз разбітае задняе шкло, сеў за руль і заснуў. Пазней яго разбудзіў уладальнік машыны.
Шкода склала больш за 24 тысячы рублёў і была кампенсаваная бацькамі. Матыў юнак растлумачыць не змог.
-
У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў
-
«Дзяўчына недзе праз сем секунд ужо пікіравала без пілота». Сябар дэльтапланерыста, які разбіўся ў Строчыцах, расказаў, што прывяло да трагедыі
-
«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю
Каментары