Грамадства2020

«У сям'і размаўляем кожны на роднай мове». Заснавальніца беларускай ініцыятывы «Годна» выйшла за ўкраінскага ютубера

«Прынеслі буржуйку, каб ацяпліць рэстаран». Кіраўніца кампаніі «Годна» Аліна Герашчанка расказала «Нашай Ніве» пра сваё вяселле ў лютаўскім Кіеве.

Фота: архіў суразмоўцы

Аліна расказвае, што пазнаёмілася з будучым мужам на працоўнай сустрэчы ў лістападзе 2024‑га года. Гэта быў візіт ва Украіну, дзе беларускія блогеры абменьваліся досведам з украінскімі калегамі.

Андрэй Капранаў, яе будучы муж, быў на той сустрэчы ў складзе ўкраінскага боку. Ён — адзін з прадзюсараў ютуб-канала «імені Т.Г. Шевченка», аднаго з найбуйнейшых украінскіх каналаў пра гісторыю, з амаль мільёнам падпісчыкаў:

«Так атрымалася, што пра гэта і былі нашы першыя размовы, бо мы якраз для гэтага і сустракаліся тады з рознымі ютуберамі. Гэта канал пра гісторыю Украіны, і адна з прычын, навошта ён запускаўся — для таго, каб узмацняць украінскую нацыянальную ідэнтычнасць, а «Годна» займаецца беларускай нацыянальнай ідэнтычнасцю».

Спачатку Аліна і Андрэй камунікавалі па працы — планавалі разам праекты, гутарылі пра мову і культуру. А потым да ўлады ў ЗША прыйшоў Дональд Трамп, і некамерцыйныя праекты засталіся без амерыканскай дапамогі. Частка праектаў, кажа Аліна, закрылася, і яны з Андрэем пачалі выбудоўваць больш асабістыя стасункі.

Аліна расказвае пра эпізод, калі ўпершыню зразумела, як шмат агульнага ў яе і Андрэя:

«Аднойчы мы размаўлялі пра тое, што Расія знішчае мову, культуру і ідэнтычнасць нашых народаў, і што ў публічнай працы важна падсвечваць, як Расія гэта робіць. І калі больш даведваешся пра тое, як адбываецца гэтае знішчэнне, ужо не хочацца спажываць расійскую культуру.

Фота: архіў суразмоўцы

Мы гутарым пра гэта — і тут мы ледзь не ў адзін голас кажам пра тое, што пра гэта важна расказваць на роднай мове. Мы ў гэтым вельмі супалі, у гэтых каштоўнасцях».

«Андрэй вельмі клапатлівы, мы сыходзімся ў каштоўнасцях, што вельмі важна. Мы разам і працуем, і бавім час, гэта моцна збліжае. Тое, што мы ва Украіне, таксама дадае да гэтага збліжэння.

Паколькі Андрэй працуе з украінскай культурай, а я — з беларускай, мы іх параўноўваем. У нас ёсць сямейныя спрэчкі, мы дзелім Астрожскага, даведваемся пра супольныя моманты ў гісторыі, дыпламатычныя адносіны БНР і УНР. Гэтыя рэчы збліжаюць».

10 кастрычніка 2025 года, на дзень нараджэння Аліны, Андрэй прапанаваў ёй ажаніцца. Вяселле адбылося некалькі дзён таму ў Кіеве. Ніякіх праблем праз тое, што нявеста — беларуска, не было — ад Аліны толькі спатрэбіўся дзейны ўкраінскі дазвол на жыхарства.

Шлюб зарэгістравалі на Падоле:

«Мы распісваліся ў ЗАГСе, у які ў кастрычніку трапіў шахед, то-бок там пашкоджаная частка будынку. І вяселле мы святкавалі ў рэстаране, дзе праз абстрэлы і перапады электрычнасці здарыўся пажар, ён адбыўся літаральна за два-тры тыдні да вяселля.

Фота: архіў суразмоўцы

[Супрацоўнікі] рабілі ўсё магчымае, каб у нас вяселле адбылося. Працавала ўсё на генератарах, прынеслі буржуйку, каб ацяпліць памяшканне. Такое аўтэнтычнае ўкраінскае вяселле…»

Пакуль Аліна і Андрэй не выбіраліся ў вясельнае падарожжа — маўляў, шмат працы. Але плануюць нагнаць мядовы месяц, калі трохі пацяплее.

Аліна асобна адзначае, што і яна, і Андрэй размаўляюць у сям’і кожны на сваёй роднай мове:

«Андрэй мяне перыядычна выпраўляе, калі я ўжываю не беларускія словы, а ўкраінскія, дбае пра чысціню беларускай мовы.

Калі мы толькі распачыналі адносіны, я пыталася ў яго, чаму яму цікава працаваць з Беларуссю. Адказ быў для мяне вельмі цікавы і пераканаўчы, я ніколі пра гэта не думала. Андрэй сказаў, што ў нас 1084 кіламетры супольнай мяжы і ўкраінцам важна працаваць з Беларуссю, бо яны не хочуць, каб гэта была мяжа з Расіяй. Мы таксама гэтага не хочам».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Ох и ах
    12.02.2026
    Третий брак нашей Алины. Последний?
  • Малайцы
    12.02.2026
    Шчасця маладым!
  • 12.02.2026
    Пашанцавала дзяўчынцы . Таму што большасць украинцев і не падазрае аб існаванні беларускай мовы . Яшчэ больш ніколі ня чулі . Астатнія ня бачалі пісьменнай беларускай . Калі спрачаешся з украінцамі дзе-небудзь у сетцы, расейскай , яны пераходзяць на украінскую. І лічаць што адразу меюць маральную перавагу . Калі ў адказ пераходіш на беларускую яны аж нанекаторы час страчваюць мову . Чаго я толькі ня чытаў ў свой бок . І што гэта " суржік "
    ( украінская трасянка ) , што яны польскі няразумець . Нават літара [ў] ім нічога ня кажа . Выключна рэдка хто з іх спазнае беларускую. Дзяўчыне пашанцавала .

Цяпер чытаюць

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club5

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вернецца карціна мастака Парыжскай школы Якава Балглея2

Месца памерлага сенатара Ліндсі Грэма ў Сенаце ЗША зойме яго сястра

З бензінам бяда, а елі на бардзюры: былая фрыстайлістка Асоль Слівец з чатырма дзецьмі вяртаецца з адпачынку ў Расіі10

Збой на БЧ: цягнікі з Полацка і Брэста затрымліваюцца на некалькі гадзін3

ФСБ абвінаваціла рэпера Kyivstoner у падрыхтоўцы атакі беспілотнікаў на прадпрыемства ў Падмаскоўі9

У ДТЗ пад Магілёвам сутыкнуліся 19‑гадовы матацыкліст і 72‑гадовы кіроўца аўто1

Шматдзетную маці з-пад Мінска, якая ладзіла дзіцячыя святы, асудзілі за палітыку8

8000 рублёў за год навучання. Самыя дарагія спецыяльнасці ў ВНУ Мінска3

Арына Сабаленка з жаніхом і сабакам прыляцелі ў Мінск чартарным рэйсам. Іх сустрэлі народнымі танцамі і караваем21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club5

Свецкае жыццё Дар’і Шманай: дні нараджэння дзяцей Кіркорава і Comedy Club

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць