Грамадства44

Беларуска-эмігрантка аддае нырку мужу, каб выратаваць яго

«Наперадзе нас чакае аперацыя. Яе прызначылі на сакавік. Калі ўсё пройдзе паспяхова, то мая рэабілітацыя зойме месяц, мужа — тры».

Сяргей і Алена Хвасцёнак разам з дзвюма дочкамі пераехалі з Беларусі ў Польшчу па палітычных матывах.

«Мы былі вымушаныя з'ехаць з роднага Полацка ў Гданьск, бо на радзіме майго мужа пераследавалі ўлады. Ён працаваў на «Нафтане» і больш за 10 гадоў быў сябрам апазіцыйнай арганізацыі «Рух за свабоду». Яго затрымлівалі тройчы. За налепку з гербам «Пагоня» ён адсядзеў 15 сутак. За рэпост навіны «Белсата» аб чэмпіянаце свету па хакеі 2014 года — 10. А за фота з БЧБ-сцягам — 25», — расказала Алена «Байсолу».

«У лістападзе 2022 года да маці Сяргея, дзе ён прапісаны, прыйшлі з ператрусам сілавікі. Яна паспела папярэдзіць нас. Муж сабраўся за 10 хвілін і пакінуў краіну. Увечары сілавікі прыйшлі да нас, і я даведалася, што яго абвінавачваюць па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх, у тым ліку, абраза ўлады, суддзі, паклёп і пагроза гвалтам супрацоўніку органаў унутраных спраў».

Праз паўгода жанчына з дзвюма дочкамі пераехала ў Польшчу да мужа. Сяргей працаваў таксістам, яна — бухгалтарам.

У кастрычніку мінулага году Сяргей уладкоўваўся на новую працу і праходзіў медабследаванне. Лекар была ў шоку, убачыўшы паказчыкі яго ціску — 250 на 160. «Я не разумею, як вы дайшлі сюды сваімі нагамі», — сказала яна і адправіла яго да сямейнага доктара. Той — у хуткую, а адтуль ужо яго шпіталізавалі.

«Высветлілася, што ў мужа фактычна не працуюць абедзве ныркі, праз што ён можа памерці, калі нічога не зрабіць», — апісвае Алена.

«Што я адчувала, даведаўшыся пра гэта, не перадаць словамі. У мяне быў шок, істэрыка і слёзы. Але перад мужам і сям'ёй я не плачу. Заўсёды кажу: гэта часовыя цяжкасці, усё ў нас будзе добра».

Сяргею прапанавалі дыяліз.

«Але гэта інваліднасць і практычна мінімальныя шанцы знайсці працу: тры разы на тыдзень трэба па чатыры гадзіны сядзець у бальніцы. Ды і працягласць жыцця людзей на дыялізе адносна невысокая. А я хачу, каб мой муж жыў!

Паколькі ў нас аднолькавыя групы крыві, я вырашыла стаць донарам для Сяргея. Я здала неабходныя аналізы і тэсты. Атрымалася, мая нырка яму падыходзіць.

У той час як я рабіла абследаванні, мяне звольнілі з працы. Зараз я шукаю новую, але гэта пакуль не атрымліваецца. Таму ў гэты момант мы жывём толькі на заробак мужа — ён падзарабляе таксістам у вольны ад наведвання бальніц час.

Дактары кантралююць яго стан, і аналізы паказваюць, што ён пакуль пагранічны і можна абыходзіцца без дыялізу (арганізм, які не быў на дыялізе, лепш прымае перасаджаны орган).

Наперадзе нас чакае аперацыя. Яе прызначылі на сакавік. Калі ўсё пройдзе паспяхова, то мая рэабілітацыя зойме месяц, мужа — тры».

У гэты час сям'я не зможа працаваць і таму просіць дапамагчы ім пратрымацца. Яны адкрылі збор на «Байсоле» — на аплату кватэры і прадукты з лекамі (усяго 4800 еўра).

Каментары4

  • краса
    15.02.2026
    женщина - кремень,
    что тебе известно о милосердии,поддержке и любви???
  • Праўда-матка
    16.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • ***
    16.02.2026
    краса, Сейчас в основном знают про личные границы и личное пространство, которое надо защищать всеми имеющимися способами. Сострадание, милосердие и поддержка эмоциональная близких и не близких нынче не в трэнде. Мир эгоцентризма нынче.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць24

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага11

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

Спецпрадстаўнік Пуціна пра фінал Алімпіяды: Зборная ЗША перамагла свой будучы 52‑і штат. Адзін з апошніх хакейных матчаў паміж ЗША і Канадай6

Марына Адамовіч: Начальнік турэмнай бальніцы сказаў, што калі я хачу, то магу забраць Міколу дадому7

«Цяпер яны грамадзяне Расіі». Што кажа бацька, які звёз дзяцей беларускі ў Луганск2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі29

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць